За выхадныя ў Беларусі патанулі чатыры чалавекі — ТРВОД

24 лістапада, Позірк. За выхадныя ў Беларусі патанула чатыры чалавекі, паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
У тэлеграм-канале таварыства прыводзіцца некалькі выпадкаў утаплення.
23 лістапада ў рацэ Точыя Камянецкага раёна (Брэсцкая вобласць) знойдзена цела мужчыны 1974 года нараджэння. Яно знаходзілася на паверхні вады ў метры ад берага.
У той жа дзень каля 15 гадзін з ракі Лукомка Чашніцкага раёна (Віцебская вобласць) выняты загінулы мужчына 1984 г. н. Глыбіня ў месцы ўтаплення складала 0,5 метра. Адзначаецца, што 21 лістапада гэты чалавек сышоў з дому ў невядомым кірунку.
Таксама згадваецца трагічны выпадак 21 лістапада ў Клецкім раёне (Мінская вобласць). Там у меліярацыйным канале на глыбіні каля 1 метра знойдзена цела мужчыны 1988 г. н.
21 лістапада паведамлялася пра ўтапленне ў Брэсцкай вобласці пенсіянера 1954 г. н. Гэта адбылося ў ноч на 21 лістапада “ў двары прыватнага падворка”, гаварылася ў паведамленні ТРВОД, населены пункт не называўся. “Яго выявіла жонка, якая і выклікала хуткую дапамогу. З яе слоў, мужчына паслізнуўся і зваліўся ў самаробную паілку для птушак, зробленую з кола трактара. Меркаваная прычына гібелі — утапленне”, — адзначае ТРВОД.
19 лістапада паведамлялася пра смерць веласіпедыста ў Смаргонскім раёне (Гродзенская вобласць). Мужчына 1969 г. н. патануў у рацэ Драй, быў знойдзены жыхарамі аграгарадка Залессе. Верагодна, загінулы быў нецвярозы. Глыбіня ў месцы выяўлення цела складала каля 0,5 метра.
3 лістапада паведамлялася пра гібель у Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць) мужчыны 1965 г. н. Ён патануў у рацэ Мухавец на глыбіні 70 см.
Паводле даных ТРВОД, са студзеня па чэрвень 2025 года ў Беларусі патанула 120 чалавек, у тым ліку 6 непаўналетніх.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай не ўстаноўленаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–24 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць пабудаваных кватэр зменшылася на 14,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская аб вызваленні палітвязняў: Спадзяюся, у найбліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля трох тыдняў зацішша мігранты зноў паспрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Літву (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


