Рыжанкоў лічыць “уражальнымі” эканамічныя стасункі Беларусі і РФ

25 лістапада, Позірк. У Беларусі і Расіі, нягледзячы на ”бесперапынны санкцыйны ціск”, атрымалася дасягнуць “уражлівых вынікаў у гандлёва-эканамічных стасунках”, заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 25 лістапада на пасяджэнні сумеснай калегіі знешнепалітычных ведамстваў у Маскве.
“Па выніках першага паўгоддзя 2025 года Беларусь упэўнена займае чацвёртае месца сярод знешнегандлёвых партнёраў Расіі пасля Кітая, Індыі і Турцыі, — цытуюць чыноўніка дзяржСМІ. — Але калі параўнаць гэтыя дзяржавы з Беларуссю, то выяўляецца відавочным такі вялікі поспех, які мы маем у нашай двухбаковай супрацы”.
На яго думку, гэтаму садзейнічаюць у тым ліку асабістыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі “з кіраўнікамі ключавых суб’ектаў Расіі ад Калінінграда да Хабараўска”. Сёлета, адзначыў кіраўнік МЗС, было ўжо 18 такіх сустрэч.
Абвінаваціўшы Еўропу ў тым, што яна “выбірае курс на мілітарызацыю, закрыццё межаў, палітыку санкцый”, Рыжанкоў заявіў, што Беларусь і РФ выбудоўваюць “прынцыпова новую мадэль — архітэктуру бяспекі, заснаваную на ўзаемным даверы і саюзніцкіх абавязацельствах”.
Чыноўнік вітаў і падтрымаў “расійскія намаганні, скіраваныя на ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу і выхад на мірнае пагадненне”. “Падзяляем пазіцыю Расійскай Федэрацыі, што канчаткова трывалае ўрэгуляванне гэтага канфлікту магчымае толькі праз поўную і незваротную ліквідацыю яго прычын”, — заявіў ён.
“Самая вялікая праблема” на сёння ў Беларусі — замясціць той аб’ём экспарту, які не атрымліваецца прадаць “праз пэўныя, аб’ектыўныя прычыны ў Расійскай Федэрацыі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 8 верасня з дакладам кіраўніка ніжняй палаты парламента Ігара Сергеенку.
Па выніках 2024 года аб’ём узаемнага гандлю таварамі і паслугамі паміж Беларуссю і Расіяй “дасягнуў рэкордных паказчыкаў і склаў 57,6 млрд долараў”, заявіла 21 лютага намесніца беларускага міністра эканомікі Алеся Абраменка. Паводле яе слоў, зафіксаваны рост на 7,4%.
Прыведзеныя Абраменка лічбы выявіліся ніжэйшыя за прагноз, раней дадзены Лукашэнкам. 5 снежня 2024 года ён заявіў, што нягледзячы на ”ўсе праблемы і нявырашаныя пытанні”, гандлёвы абарот паміж краінамі па выніках года дасягне 59–60 млрд долараў.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае развязаную Масквой 24 лютага 2022 года агрэсію ў дачыненні да Украіны.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за траціну стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку намінальны сярэдні заробак вырас на 12,2 рублі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Месца знаходжання Анжалікі Мельнікавай не ўстаноўленаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–24 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


