Падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай журналіста Паўла Дабравольскага
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 26 лістапада 2025 года ў 13:00

26 лістапада, Позірк. Паводле звестак “Позірку“, тэрмін утрымання пад вартай журналіста Паўла Дабравольскага падоўжаны да 22 снежня.
Такім чынам, агульны тэрмін зняволення складзе мінімум 11 месяцаў.
Дабравольскі быў затрыманы 22 студзеня 2025 года, праз 10 дзён пасля свайго 35-годдзя. Абвінавачваецца ў “здрадзе дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
26 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала журналіста палітвязнем.
Паводле наяўнай інфармацыі, абвінавачанне звязанае з прафесійнай дзейнасцю журналіста, які раней працаваў як на беларускія, так і на замежныя СМІ, у тым ліку на ўкраінскі часопіс NV.ua (да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі). Апошняе месца працы Дабравольскага ў Беларусі — незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН, частка супрацоўнікаў якой у лістападзе 2021 года, напярэдадні яе 30-годдзя, рашэннем КДБ была прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем“.
30 кастрычніка 2020 года журналіст быў затрыманы ў сваёй кватэры і затым арыштаваны на 15 сутак.
Паводле адкрытай інфармацыі ў акаўнтах Дабравольскага ў сацыяльных сетках, пасля ад’езду з Беларусі ў канцы 2021 года ён падарожнічаў па розных краінах, у тым ліку Ірану і Расіі, быў у Паўднёвай Амерыцы, дзе на яго напалі рабаўнікі. У кастрычніку 2024 года вярнуўся ў Мінск.
Акаўнт журналіста ў “Тэлеграме” мінімум тройчы актываваўся пасля яго арышту — 11 сакавіка, 18 і 26 красавіка. Цяпер яго акаўнта ў месенджары няма.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у няволі ўтрымліваецца не менш за 28 супрацоўнікаў айчынных СМІ.
- Грамадства
- Грамадства1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (абноўлена, падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ другім квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за тры месяцы актыўнасць нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ЗША на тэрыторыі былога СССР у ліпені вырас толькі ў Беларусі і Расіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



