Мінск афіцыйна запатрабаваў ад Вільнюса палітычных кансультацый
27 лістапада, Позірк. Мінск у кантэксце сітуацыі з літоўскімі грузавымі аўтамабілямі афіцыйна запатрабаваў ад Вільнюса палітычных кансультацый.
Адпаведную ноту атрымаў літоўскі МЗС, паведамляе LRT.
“Адзінае патрабаванне, якое Беларусь прад’явіла Літве, — гэта правядзенне палітычных кансультацый. Яно было атрымана ў форме ноты ў мінулую пятніцу”, — сказала агенцтву BNS саветнік міністра замежных спраў Крысціна Белікава.
Як паведамляў “Позірк“, на сустрэчы з дзяржсакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вольфавічам 25 лістапада Лукашэнка абвінаваціў Вільню ў палітызацыі сітуацыі з вялікагрузамі, якія захраснулі ў Беларусі, запатрабаваў перамоваў на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў.
“Няхай міністэрства замежных спраў наша і літоўскае сустракаюцца і разрульваюць гэтую сітуацыю”, — сказаў ён.
Беларусь “спрабуе змяніць стаўленне Літвы да сябе і яе палітыку шляхам шантажу, такім жорсткім, бандыцкім спосабам”, заявіў 26 лістапада міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс.
У той жа дзень прэзідэнт Гітанас Наўседа адзначыў, што Літва гатова супрацоўнічаць з Беларуссю “на тэхнічным узроўні”. Выказванне прагучала ў кантэксце праблемы прылёту метэазондаў з кантрабандай.
“Мы не паддадзімся шантажу, але мы дакладна не будзем затыкаць вушы і зачыняць дзверы, — сказаў Науседа.
У канцы кастрычніка Вільня закрыла пункты пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), дамагаючыся такім чынам рэакцыі Мінска на масавыя прылёты з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
Пагранпераходы аднавілі працу апоўначы 20 лістапада (а 1:00 па мінскім часе). За тры тыдні, пакуль яны былі зачыненыя, рэжым Лукашэнкі паспеў узмацніць жорсткасць правілаў знаходжання ў краіне літоўскага грузавога транспарту, увязаўшы іх з працай пунктаў пропуску. У Беларусі затрымалася каля 1,3 тыс. зарэгістраваных у Літве грузавікоў, якія не могуць выехаць з краіны нават пры адкрытай граніцы.
21 лістапада МЗС Літвы ўручыла прадстаўніку беларускай амбасады ноту пратэсту ў сувязі з “дыскрымінацыйнымі дзеяннямі ў дачыненні да літоўскіх перавозчыкаў” (папярэдняя нота — у сувязі з масавым прылётам метэазондаў — была ўручана 11 лістапада).
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаКіраўнік МЗС ФРГ: Ціск на Лукашэнку будзе працягнуты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе сярод несезонных харчовых тавараў патаннелі толькі рыс, манка і аліўкавы алей (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



