Топ-чыноўнік Нацбанка заклікаў знізіць цэны на харчовыя тавары ў Гродзенскай вобласці

27 лістапада, Позірк. Пра “больш высокія тэмпы росту цэн на харчовыя тавары ў параўнанні з нехарчовымі“ заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў 27 лістапада ў Гродзенскім аблвыканкаме на падсумаванні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за тры кварталы 2025 года.
Як паведамляе прэс-служба рэгулятара, чыноўнік “звярнуў асаблівую ўвагу“ на неабходнасць зніжэння цэн “па шэрагу пазіцый“.
Акрамя таго, адзначаны “высокі ўзровень закрэдытаванасці асобных прадпрыемстваў і важнасць сумеснай працы з банкамі па доўгатэрміновым кіраванні доўгам“.
У рэгіёне ў студзені-верасні зафіксаваныя “больш нізкія тэмпы інвестыцыйнага крэдытавання ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі“, што можа сведчыць аб “недастатковым узроўні інвестыцыйнай актыўнасці”, адзначаецца ў рэлізе.
Ягораў “падкрэсліў гатоўнасць” банкаўскага сектара ўзяць “актыўны ўдзел у вырашэнні пастаўленых [перад вобласцю] задач“.
Даведка.
Паводле звестак Белстата, якія прааналізаваў “Позірк“, за 9 месяцаў 2025 года ў Гродзенскай вобласці найбольш высокі сярод рэгіёнаў рост цэн на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі (+7,49%). Далей: Мінская вобласць (+7,17%), Магілёўская (+7,14%), Брэсцкая (+7,00%), Мінск (+6,53%), Віцебская вобласць (+6,38%), Гомельская (+6,02%).
Лідар не памяняўся і па выніках 10 месяцаў: Гродзенская вобласць (+8,45%), Мінская (+8,08%), Брэсцкая (+8,01%), Магілёўская (+7,96%), Мінск (+7,53%), Віцебская вобласць (+7,37%), Гомельская (+7,14%).

- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 25 дзён не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 25 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


