Стан Мілінкевіча стабільны, ён уведзены ў медыкаментозны сон

28 лістапада, Позірк. Пазаштатны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта Аляксандр Мілінкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі, яго ўвялі ў медыкаментозны сон, паведаміла жонка грамадска-палітычнага дзеяча Іна Кулей на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Паводле яе слоў, стан Мілінкевіча стабільны.
“Вельмі радуе, што для блізкіх людзей існуюць гадзіны наведвання. Таму можна яго бачыць, кранаць, размаўляць. Я расказала Аляксандру пра вялікую колькасць сяброў, якія падтрымліваюць яго і чакаюць акрыяння”, — напісала Кулей.
25 лістапада Кулей паведаміла, што стан Мілінкевіча вельмі цяжкі пасля аперацыі па стэнтаванні соннай артэрыі. Дзе праведзеная аперацыя і ў якой бальніцы ён знаходзіцца, не ўдакладнялася.
78-гадовы Мілінкевіч — грамадскі і палітычны дзеяч, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года. Кандыдат фізіка-матэматычных навук.
У 2006-м уганараваны прэміяй імя Сахарава.
У вясковым доме Мілінкевіча ў Гродзенскай вобласці ў снежні 2023 года адбыўся вобшук.

- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка