Латвія і Польшча гатовыя абмяркоўваць скаардынаванае закрыццё мяжы з Беларуссю — прэм’ер Літвы
27 лістапада, Позірк. У той час як Літве ўсё яшчэ пагражаюць запушчаныя з Беларусі метэазонды, Латвія і Польшча гатовыя пры неабходнасці абмеркаваць скаардынаванае закрыццё сваіх межаў з Беларуссю. Пра гэта, паводле інфармацыі Delfi, заявіла прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене 27 лістапада.
“Як прэм’ер Польшчы, так і прэм’ер Латвіі запэўнілі мяне, што ў выпадку, калі спатрэбіцца сумеснае рашэнне, яны гатовыя сесці за стол перамоваў і абмеркаваць гэта. Аднак пакуль мы не дасягнулі гэтага пункту. Калі гэта адбудзецца, я збяру прэм’ер-міністраў, і мы будзем каардынаваць свае дзеянні“, — сказала Ругінене ў эфіры Літоўскага грамадскага тэлебачання.
У канцы кастрычніка Вільнюс закрыў пункты пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), дамагаючыся такім чынам рэакцыі Мінска на масавы прылёт з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
Памежныя пераходы аднавілі працу 20 лістапада. За тры тыдні, пакуль яны былі зачыненыя, рэжым Лукашэнкі паспеў зрабіць больш жорсткімі правілы знаходжання ў краіне літоўскага грузавога транспарту, увязаўшы іх з працай пунктаў пропуску. У Беларусі затрымалася каля 1,3 тыс. зарэгістраваных у Літве грузавікоў, якія не могуць выехаць з краіны нават пры адкрытай мяжы.
Пры гэтым Мінск настойвае, што далейшыя перамовы з Вільнюсам па гэтым пытанні павінны весціся на палітычным узроўні, Літва (прынамсі публічна) спрабуе пазбегнуць гэтага, каб не легітымітызаваць беларускі рэжым.
Пасля аднаўлення працы пераходаў Літва ўжо тройчы прыпыняла працу аэрапорта ў Вільнюсе праз новыя метэазонды, якія ўрываліся ў паветраную прастору краіны з тэрыторыі Беларусі.
Цяпер працуюць два з шасці пунктаў пропуску на мяжы Беларусі з Літвой, чатыры з шасці — з Польшчай і адзін з двух — з Латвіяй.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаПрысуджаную Анджэю Пачобуту прэмію Сахарава ўручаць дачцэ журналістаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



