Выстаўленыя абвінавачанні прыезджаму “з суседняй дзяржавы”, які ў Оршы збіў і пакінуў паміраць пенсіянерку

28 лістапада, Позірк. 51-гадоваму аўтамабілісту, які збіў у Оршы пенсіянерку, што пасля памерла, выстаўленыя абвінавачанні паводле ч. 2 арт. 317 (парушэнне ПДР асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека) і ч. 3 арт. 159 (заведамае пакіданне ў небяспецы <…> асобай, якая сама з неасцярожнасці паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця і здароўя стан) Крымінальнага кодэкса.
Паводле інфармацыі ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, ДТЗ адбылося 22 верасня 2025 года. Мужчына за стырном “Шэўрале” рухаўся па вул. Дзяржынскага. Каля аднаго з дамоў ён наехаў на жанчыну, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
“Пасля здарэння мужчына выйшаў з машыны, перамясціў пацярпелую на суседнюю паласу руху і ўцёк, пакінуўшы яе ў небяспечным для жыцця і здароўя стане, — гаворыцца ў паведамленні. — У выніку ДТЗ 85-гадовая жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх памерла ва ўстанове аховы здароўя 29 верасня”.
Неўзабаве кіроўца быў затрыманы. У момант аварыі, паводле звестак следства, ён быў цвярозы. “На допыце мужчына патлумачыў, што прыехаў да сваякоў з суседняй дзяржавы, пешахода не заўважыў, а пасля наезду адцягнуў жанчыну, каб яе не збілі іншыя аўтамабілі. Сведку ДТЗ сказаў патэлефанаваць у хуткую і ў міліцыю, а сам паехаў да маці. Свой учынак патлумачыў знаходжаннем у шокавым стане”, — адзначае СК.
Падчас расследавання вывучаныя запісы камер відэаназірання і відэарэгістратара аўтамабіля абвінавачанага, “на якіх зафіксаваныя абставіны дарожна-транспартнага здарэння”. Да матэрыялаў справы “далучаныя заключэнні экспертных даследаванняў”.
“Аўтатэхнічнымі экспертызамі вызначана хуткасць руху аўтамабіля ў момант ДТЗ — каля 44 км/г. Згодна з трасалагічнай экспертызай, фрагмент палімернага матэрыялу, выняты ў ходзе агляду месца здарэння, і дэфлектар капота Chevrolet раней складалі адзінае цэлае”, — гаворыцца ў паведамленні.
Мужчына ўзяты пад варту на падставе санкцыі пракурора.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаПрысуджаную Анджэю Пачобуту прэмію Сахарава ўручаць дачцэ журналістаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



