Адкрыты сбор сродкаў на выраб рэплікі Крыжа Сафіі Мінскай

28 лістапада, Позірк. Сбор сродкаў на выраб капіяванай рэплікі Крыжа Сафіі Мінскай абвешчаны на сайце 4fund.com.
Крыж Сафіі Мінскай на старонцы збору названы “адным з найважнейшых артэфактаў беларускай гісторыі, які мае такое ж духоўнае і сімвалічнае значэнне, як Крыж Еўфрасінні Полацкай”.
Адзначаецца, што Сафія Мінская была ўнучкай княза Глеба, якая “пайшла замуж за дацкага караля Вальдэмара І і стала маці дацкіх каралёў”, а крыж, які яна “атрымала ў пасаг ці падарунак”, цяпер лічыцца “галоўнай хрысціянскай святыняй у Даніі”. Пры гэтым ён мае значэнне і для беларускай гісторыі, хоць “пра яго мала ведае шырокае грамадства”.
Арыгінал крыжа знаходзіцца ў Капенгагене, але з дапамогай сродкаў, якія збіраюцца, можна “аднавіць яго дакладную рэпліку”. “Такая каштоўная рэліквія мае стаць нашым нацыянальным праектам!” — гаворыцца ў паведамленні.
Анансуецца, што ў жніўні адбудзецца “экспедыцыя ў Данію”, а таксама “шырокая медыякампанія”, якая дапаможа “вярнуць беларусам веды пра гэты скарб і паказаць сапраўдны маштаб нацыянальнай гісторыі”.
Чакаецца, што пасля экспедыцыі крыж будзе выстаўлены ў музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, каб “усе ахвочыя маглі пабачыць гэты ўнікальны твор мастацтва”.
Пазней ён застанецца ва ўласнасці музея і стане “часткай праграмы Лятучага музея”, каб беларуская дыяспара ў розных краінах “магла даведацца пра існаванне крыжа, пра яго гісторыю, беларускую княжну і пра <…> старадаўнюю прысутнасць [Беларусі] у еўрапейскай культуры”.
Сума сбору складае 4.400 еўра.
Як паведаміла “Позірку” аўтар праекту, папулярызатар беларускай гісторыі Марыя Грыц, ювелір адновіць крыж у тэхніцы, набліжанай да XII стагоддзя — амаль зніклым рамястве. Гэтая ручная праца будзе весціся ў Літве і зойме некалькі месяцаў.
“Ювелір робіць усё: спачатку воскавая мадэль, потым ліццё, перагародкавая эмаль, якую запякаюць па чарзе ў залежнасці ад колера. Крыж складаецца з двух паловак, як медальён. У арыгінал укладалі мошчы святых”, — адзначыла Марыя Грыц.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ беларускіх сем’ях выхоўваецца 6,8 тыс. усыноўленых дзяцей — Мінадукацыі (подробно)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі каля 2 тыс. дзяцей адабрана ў бацькоў і прызнана асобамі, што маюць патрэбу ў дзяржабароне — МінадукацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей, якія загінулі ад вонкавых прычын, у 2025 годзе зменшылася на 12,7% — даныя ГенпракуратурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваМУС канстатуе значны рост колькасці фальшывых паведамленняў пра небяспекуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у студзені вырасла на 3,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


