У Варшаве прайшла малітва за здароўе Аляксандра Мілінкевіча

29 лістапада, Позірк. Малітва за здароўе Аляксандра Мілінкевіча прайшла ўвечары 28 лістапада ў касцёле Святога крыжа ў Кракаўскім прадмесці Варшавы.
78-гадовы пазаштатны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, канцлер Вольнага Беларускага ўніверсітэта, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, куды быў пераведзены з рэанімацыі, дзе яго стан ацэньваўся як вельмі цяжкі. Перад гэтым палітык перанёс аперацыю па стэнтаванні соннай артэрыі, якая, паводле слоў яго жонкі Іны Кулей, на 80% была закрытая тромбам. Пасля яго выдалення і аднаўлення крывацёку ў Мілінкевіча рэзка падняўся ціск.
Кулей паведаміла, што ён уведзены ў медыкаментозны сон, каб арганізм не марнаваў сілы на рухі.
Як патлумачыла жонка, касцёл Святога крыжа быў абраны для малітвы таму, што там ёсць “цудатворны абраз Тадэвуша Іуды, які дапамагае ў цяжкіх станах і справах безнадзейных“.
“Пра гэтую ікону калісьці нам расказаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Ён маліўся гэтаму святому аб адраджэнні касцёла ў Беларусі. На той час гэта здавалася абсалютна безнадзейнай справай. Але сёння касцёл збірае вернікаў на імшы па ўсёй Беларусі і размаўляе з імі на роднай мове“, — адзначыла Кулей.

- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка