Судовая сістэма не павінна выкарыстоўвацца для крыміналізацыі праваабарончай дзейнасці — прадстаўніцтва ЕС

29 лістапада, Позірк. Судовая сістэма не павінна выкарыстоўвацца для крыміналізацыі праваабарончай дзейнасці або падаўлення іншадумства, гаворыцца ў апублікаванай 29 лістапада заяве прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску з нагоды Міжнароднага дня жанчын-праваабаронцаў.
“Многія жанчыны сутыкаюцца з пераследам і сфабрыкаванымі крымінальнымі абвінавачваннямі. Актывістак прыгаворваюць да працяглых тэрмінаў турэмнага зняволення за праваабарончую дзейнасць, дадаюць у спіс “тэрарыстаў“, каб яшчэ больш абмежаваць іх правы, і ў турме яны пакутуюць ад сур’ёзных праблем са здароўем“, — падкрэслівае прадстаўніцтва.
Паводле спісу палітвязняў, які вядзе праваабарончы цэнтр “Вясна”, ад крымінальнага пераследу пасля 2020 года пацярпелі пяць жанчын-праваабаронцаў: Марфа (Марыя) Рабкова (14 гадоў 9 месяцаў пазбаўлення волі, адбывае пакаранне), Анастасія Лойка (7 гадоў; адбывае пакаранне), Алена Маслюкова (3 гады; адбывае пакаранне), Ксенія Сырамолат (2,5 года; на волі) і Таццяна Ласіца (2,5 года; на волі).

- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка