Мінск высока ацэньвае “пазітыўны досвед супрацы” з Румыніяй — Лукашэнка

1 снежня, Позірк. Мінск высока ацэньвае “назапашаны сумеснымі намаганнямі пазітыўны досвед супрацы з Бухарэстам”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 1 снежня народ Румыніі з Нацыянальным днём.
Сучасная Румынія — дзякуючы “плённай працы, патрыятызму, прыхільнасці моцным духоўным і сямейным каштоўнасцям” — заняла “дастойнае месца на міжнароднай арэне”, гаворыцца ў пасланні палітыка, тэкст якога прыводзіць яго прэс-служба.
Пры гэтым, на думку Лукашэнкі, ва ўмовах “сучаснай глабалізацыі, хуткіх перамен і нявызначанасці” вельмі важна “не страціць свае карані, самабытнасць і традыцыі”.
“Беларусы адкрытыя да далейшай рэалізацыі значнага патэнцыялу двухбаковых стасункаў і перакананыя, што толькі на аснове ўзаемнай павагі і канструктыўнага дыялога можна пабудаваць трывалы мір і шчаслівую будучыню”, — падкрэсліў палітык.
Пасля падзей 2020 года Лукашэнка традыцыйна не віншуе з нацыянальнымі святамі лідараў большасці краін Захаду, абмяжоўваючыся толькі пасланнямі да іх народаў.
Румынія, будучы часткай Еўрапейскага саюза, не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі.
У сваю чаргу ўрад Беларусі вясной 2022 года зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, якія ўчыняюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у які ўваходзяць усе краіны ЕС.
У верасні 38 краін — чальцоў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі. Сярод падпісантаў была Румынія.
8 верасня Служба бяспекі і інфармацыі (контрразведка) Чэхіі паведаміла пра раскрыццё шпіёнскай сеткі Мінска ў выніку сумеснай працы са спецслужбамі Венгрыі і Румыніі.
Агенцтва ЕС па супрацы ў галіне крымінальнага правасуддзя заявіла, што намаганнямі службаў згаданых краін быў затрыманы грамадзянін, які раней займаў кіроўную пасаду ў Службе інфармацыі і бяспекі Малдовы. Мужчыну падазраюць у дзяржздрадзе, “звязанай з пастаяннай перадачай дзяржаўных сакрэтаў”.
“Падазраваны двойчы сустракаўся ў Будапешце ў 2024 і 2025 гадах з супрацоўнікамі выведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Гэтыя сустрэчы ўяўлялі пагрозу нацыянальнай бяспецы Румыніі”, — гаварылася ў заяве ведамства.

- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка