Прэм’ер Літвы абмяркуе са спецпасланнікам ЗША па Беларусі сітуацыю з шарамі і захраслым транспартам

2 снежня, Позірк. Пра размову са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам, якая мае адбыцца 2 снежня, паведаміла прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене.
“Паколькі ён рыхтуецца да паездкі ў Беларусь, сёння ў нас будзе размова па розных пытаннях. Гэта датычыцца, у прыватнасці, сітуацыі не толькі з шарамі, але і з перавозчыкамі, якія захраслі”, — цытуе партал навін Delfi кіраўніка літоўскага ўрада, якая 2 снежня ўзяла ўдзел у пасяджэнні апазіцыйных фракцый.
9 лістапада прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што намінаваў 78-гадовага Коўла на пасаду свайго спецыяльнага пасланніка па Беларусі. “Ён ужо паспяхова дамогся вызвалення 100 Закладнікаў (так амерыканскі кіраўнік называе палітзняволеных; “закладнікі” ў арыгінале з вялікай літары. — “Позірк”.) і мае намер дамагчыся вызвалення яшчэ 50. Загадзя хацеў бы падзякаваць паважанаму прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за яго ўвагу да пытання вызвалення гэтых людзей“, — адзначыў палітык.
20 лістапада Лукашэнка паведаміў, што ў снежні, хутчэй за ўсё, у яго адбудуцца “чарговыя перагаворы з амерыканскімі партнёрамі”.
Пазней агенцтва Reuters са спасылкай на “тры крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй”, паведаміла пра тое, што адміністрацыя Трампа абмяркоўвае з беларускімі ўладамі магчымасць хуткага вызвалення сама меней 100 палітвязняў.
Генеральная пракуратура Літвы 1 снежня распачала расследаванне па факце аказання дапамогі іншай дзяржаве ў дзеяннях, скіраваных супраць краіны. Гаворка ідзе пра кантрабанду цыгарэт з Беларусі з дапамогай паветраных шароў.
Паводле даных МУС Літвы, ад пачатку года ў паветраную прастору краіны ўварвалася 599 шароў для кантрабанды і 197 дронаў.
Як паведамляў “Позірк“, 30 лістапада стала вядома пра чарговыя “часовыя абмежаванні паветранай прасторы” над аэрапортам Вільнюса.
Пасля аднаўлення працы памежных пераходаў Літва ўжо пяць разоў прыпыняла працу аэрапорта ў Вільнюсе праз новыя метэазонды, якія ўрываліся ў паветраную прастору краіны з тэрыторыі Беларусі.
Напрыканцы кастрычніка Вільнюс закрыў пункты пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), дамагаючыся такім чынам рэакцыі Мінска на масавы прылёт з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
Пагранпераходы аднавілі працу 20 лістапада. За тры тыдні, пакуль яны былі закрытыя, рэжым Лукашэнкі паспеў пастрожыць правілы знаходжання ў краіне літоўскага грузавога транспарту, увязаўшы іх з працай пунктаў пропуску. У Беларусі захрасла каля 1,3 тыс. зарэгістраваных у Літве грузавікоў, якія не могуць выехаць з краіны нават пры адкрытай мяжы.
Пры гэтым Мінск настойвае, што далейшыя перагаворы з Вільнюсам па гэтым пытанні маюць весціся на палітычным узроўні, Літва (прынамсі публічна) спрабуе пазбегнуць гэтага. Такія кантакты, на думку ўладаў балтыйскай дзяржавы, будуць азначаць легітымацыю беларускага рэжыму.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаКіраўнік МУС Літвы заклікаў еўракамісара па ўнутраных справах адрэагаваць на гібрыдныя пагрозы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі ў Беларусі за месяц павялічылі прыбытак на 11,5% — аналіз даных рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2025 года ў Беларусі звольнена на 3% працаўнікоў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 7,4 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНарвегія выдзеліць новы транш для беларускіх рэпрасаваных — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка


