Мінск 17:11

Мытня затрымала партыю зубной пасты, якая ўвозілася з Польшчы па заніжанай цане

Фота: ДМК

2 снежня, Позірк. Пра затрыманне на мяжы партыі зубной пасты, якая ўвозілася з Польшчы па “шматкроць” заніжанай цане, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).

Адзначаецца, што 164 тыс. адзінак тавару перавозілася праз пункт пропуску Казловічы (з сумежнага боку Кукурыкі) польскім перавозчыкам, адпраўніком з’яўлялася літоўская кампанія.

“Указаны ў дакументах агульны кошт тавару складаў усяго толькі 90 тыс. рублёў, то бок цана аднаго цюбіка пасты — крыху больш за 50 капеек. Лагічна, што ў мытні ўзніклі пытанні адносна наўмыснага заніжэння сумы з мэтай памяншэння мытных плацяжоў, што падлягаюць аплаце. Пры далейшай праверцы, у тым ліку пры выяўленні ў кіроўцы другога камплекта дакументаў, устаноўлены сапраўдны кошт партыі — 565 тыс. рублёў”, — паведамляе ДМК.

У дачыненні да перавозчыка пачаты адміністрацыйны працэс, яму пагражае штраф да 30% ад кошту грузу.

Падзяліцца: