Міністр інфармацыі: Узмацнілася праблема фэйкавых навін, якія ствараюцца пры дапамозе ШІ
3 снежня, Позірк. Са з’яўленнем новых лічбавых інструментаў “узмацнілася праблема распаўсюджвання фэйкавых навін і падробленага кантэнту, які ствараецца пры дапамозе штучнага інтэлекту (ШІ)”, заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў на сустрэчы з супрацоўнікамі Следчага камітэта 3 снежня ў Мінску.
“Падобныя матэрыялы здольныя ўводзіць грамадства ў зман і фармаваць скажоную карціну таго, што адбываецца, таму задача дзяржаўных органаў і СМІ заключаецца ў своечасовым выяўленні і нейтралізацыі такіх пагроз”, — цытуе яго прэс-служба СК.
Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 27 лістапада на саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў Бішкеку назваў ШІ ў ліку “выклікаў і пагроз як ваеннага, так і неваеннага характару, якія патрабуюць асаблівай увагі і рэагавання па лініі АДКБ ужо зараз”.
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, выступаючы 25 верасня ў Нью-Йорку на дэбатах у Савеце Бяспекі ААН заявіў, што “так званы калектыўны Захад спрабуе выключыць астатнія краіны з працэсаў развіцця і асваення штучнага інтэлекту, мяркуючы, што гэтая тэхналогія дазволіць яму забяспечыць сваю ваенную і эканамічную перавагу”.
Міністр тады працытаваў Лукашэнку, на думку якога, бескантрольны ШІ можа “загубіць чалавецтва”.
27 верасня 2024 года на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска Лукашэнка заявіў, што пры аналізе інфармацыі і прыняцці рашэнняў не звяртаецца па дапамогу да якіх-небудзь сістэм або ШІ: “Я баюся, каб гэты штучны інтэлект не прывёў да таго, што мы ў палоне ў яго будзем”.
Міністр інфармацыі патлумачыў існаванне спісу забароненых кніг барацьбой з прапагандай вычварэнстваў
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні траўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.780 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваНа беларускіх метэастанцыях за апошнія тры дні зафіксавана 12 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПроста вызвалення тых, хто знаходзіцца ў няволі з палітычных матываў, мала для выхаду з гуманітарнага крызісу — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПрадстаўнік BelPol заклікаў павялічыць маштаб санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, якіх зараз "вельмі мала"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



