Жыхарка Віцебскай вобласці выкарыстоўвала 16-гадовую дачку для аказання сэкс-паслуг — СК
4 снежня, Позірк. У дачыненні да 41-гадовай жыхаркі Шумілінскага раёна (Віцебская вобласць) распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 171 КК (арганізацыя і выкарыстанне для заняцця прастытуцыяй заведама непаўналетняга), паведамляе Следчы камітэт.
Паводле сцвярджэння ведамства, жанчына выкарыстоўвала 16-гадовую дачку для аказання сэкс-паслуг.
Пра тое, што адбываецца, стала вядома ад мясцовага жыхара, які пабачыў, як дзяўчына зайшла ў гараж з нейкім мужчынам. Адзначаецца, што сведка пачуў крыкі “Не! Не трэба!”, зайшоў у памяшканне і выклікаў міліцыю.
У гаражы, на які паказаў відавочца, разам з 16-гадовай дзяўчынай быў 62-гадовы мужчына. Аналіз перапіскі, знойдзенай у канфіскаваных мабільных тэлефонах, паказаў, што падлетак сістэматычна аказвала інтымныя паслугі за грошы.
Высветлілася, што маці непаўналетняй “таксама займалася прастытуцыяй і ўцягнула ў гэтую дзейнасць дачку”. Жанчына, як сцвярджаецца, “знаёміла дзяўчынку з кліентамі, сярод якіх мужчыны ва ўзросце ад 35 да 79 гадоў”. Усе атрыманыя грошы непаўналетняя перадавала маці.
На допыце падазраваная сказала, што ідэя выкарыстоўваць дачку ўзнікла пасля просьбы аднаго з кліентаў пазнаёміць яго з дзяўчынкай.
У Беларусі занятак прастытуцыяй з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем і караецца штрафам, грамадскімі працамі ці адміністрацыйным арыштам.
“Арганізацыя, выкарыстанне занятку прастытуцыяй, а таксама ўцягванне або прымус да прастытуцыі” з’яўляюцца крымінальнымі злачынствамі, могуць прывесці да пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў і больш (у залежнасці ад абставін).
Кліенты, якія карыстаюцца сэкс-паслугамі паўналетніх, не нясуць аніякай адказнасці.
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка



