КР зацвердзіла перыяд правядзення выбараў чацвёртага склікання — трэці тыдзень траўня 2026 года

4 снежня, Позірк. Выбары у Каардынацыйную раду (КР) чацвёртага склікання адбудуцца цягам трэцяга тыдня траўня 2026 года, адпаведнае рашэнне падпісаў 3 снежня спікер КР Арцём Брухан, вынікае з паведамлення прэс-службы палітычнай структуры.
Адзначаецца, што “дэталёвае палажэнне пра выбары” будзе апублікаванае пазней — “пасля ўнясення ў яго адпаведных змен”.
КР, як заяўлена, імкнецца да “адкрытага і празрыстага выбарчага працэсу і будзе інфармаваць пра ход выбарчай кампаніі”.
2 снежня Каардынацыйная рада паведамляла, што выбары чацвёртага складу “могуць адбыцца” ў той самы перыяд, які ў выніку і быў зацверджаны.
Адзначалася, што прагаласаваць з дапамогай анлайн-інструментаў можна будзе на працягу сямі дзён.
Трэці склад КР быў абраны 25–27 траўня 2024 года (удзел у галасаванні ўзялі 6.723 чалавекі). Па выніках тых выбараў у склад КР ўвайшло восем кааліцый (усяго 80 чалавек). Больш за ўсё мандатаў (28) атрымала фракцыя “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”.
Пазней шэраг дэлегатаў пакінуў структуру.
Папярэднія склады арганізацыі, якая ўзнікла на пачатку маштабнага грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі ў 2020 годзе, фармаваліся без прамога галасавання.
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
