ДТЗ у Іванаўскім раёне — загінуў 17-гадовы падлетак

7 снежня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Іванаўскім раёне паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Аварыя здарылася 6 снежня каля 18:15 гадзін.
“43-гадовы кіроўца кіраваў аўтамабілем “Крайслер” і рухаўся па аўтадарозе Н-213 “Мерчыцы — Моладава — Моталь” у напрамку аграгарадка Моталь. Паводле папярэдняй інфармацыі, на 27-м кіламетры названай аўтадарогі, выконваючы манеўр абгону, здзейсніў наезд на 17-гадовага пешахода, які рухаўся па праезнай частцы ў сустрэчным кірунку і не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пацярпелы падлетак памёр на месцы здарэння. Адзначаецца, што прававую ацэнку таму, што адбылося, дасць следства.
Як раней паведамляў Следчы камітэт, у першым паўгоддзі гэтага года ў Беларусі зафіксавана зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў і пацярпелых у іх людзей, аднак павялічылася колькасць загінулых. Значны рост колькасці ДТЗ назіраецца ў Гомельскай вобласці, загінулых — у Мінску, а параненых — у Мінскай вобласці. Дакладныя лічбы не называліся.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў 21 кастрычніка паведаміў, што ў 2024 годзе ў ДТЗ у Беларусі загінулі 434 чалавекі.
У студзені — ліпені 2025 года на дарогах Беларусі загінула 17 непаўналетніх, 253 дзіцяці атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, заявіла 22 жніўня прадстаўніца галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Вераніка Раманькова.
Пры гэтым з іх 11 былі пасажырамі, чацвёра — пешаходамі, двое — вадзіцелямі.
Паводле слоў прадстаўніцы ДАІ, 77% дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей “здзяйсняецца па віне дарослых”.
Пра тое, што з чэрвеня на дарогах Беларусі загінула восем дзяцей, паведаміла 21 жніўня старшы інспектар па асаблівых даручэннях галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык.
У 2024 годзе ад знешніх прычын у краіне загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94), паведаміў у сакавіку намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў.
Паводле яго слоў, асноўнымі прычынамі гібелі былі суіцыд, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



