Кіраўнік МЗС Ірана наведае Беларусь
7 снежня, Позірк. Міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы найбліжэйшым часам зробіць візіты ў Маскву і Мінск, дзе плануе правесці перамовы з уладамі РФ і Беларусі.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў прадстаўнік МЗС Ірана Эсмаіл Багаі.
“На ўзроўні Міністэрства замежных спраў на наступным тыдні будуць сустрэчы на высокім узроўні ў Беларусі і Расіі. Арагчы здзейсніць візіт у гэтыя дзве краіны ў рамках пастаянных кансультацый”, — перадае словы Багаі ТАСС.
Паводле слоў Багаі, прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян у сваю чаргу ў бліжэйшыя дні наведае Казахстан і Туркменістан.
20 жніўня ў Мінску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Пезешкіянам. Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць да супрацоўніцтва з Іранам у розных сферах — ад “забеспячэння харчаваннем” да “вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва”.
Па выніках перамоў было падпісана 13 дакументаў.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



