Падоўжанае адхіленне беларускіх баскетбалістаў ад міжнародных спаборніцтваў

7 снежня, Позірк. Міжнародная федэрацыя баскетбола (ФІБА) падоўжыла адхіленне зборных і клубаў з Беларусі і РФ ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай, паведаміла прэс-служба арганізацыі.
Рашэнне было прынята 5 снежня на пасяджэнні Цэнтральнага савета ФІБА ў швейцарскай камуне Мі.
Пры гэтым, як адзначаецца, адхіленне працягнецца да пасяджэння выканаўчага камітэта ФІБА, запланаванага на сярэдзіну лютага 2026 года.
“Цэнтральны савет таксама пацвердзіў, што, калі дазволіць сітуацыя, ФІБА будзе гатовая прыняць надзвычайныя меры для забеспячэння ўдзелу гульцоў абедзвюх федэрацый у Алімпійскіх гульнях 2028 года, улічваючы немагчымасць удзелу ў буйных турнірах ФІБА 2026 і 2027 гадоў, дзе ўжо ідзе кваліфікацыйны адбор”, — гаворыцца ў паведамленні.
Санкцыі ў дачыненні да беларускага і расійскага баскетбола падаўжаліся некалькі разоў пасля вайсковага ўварвання РФ ва Украіну. Папярэдні раз гэта адбылося 15 траўня 2025 года.
19 траўня 2023 года стала вядома, што беларускія і расійскія клубы не змогуць заявіцца для ўдзелу ў міжнародных турнірах пад эгідай еўрапейскага аддзялення ФІБА.
21 красавіка паведамлялася, што выканаўчы камітэт ФІБА-Еўропа аднагалосна прыняў рашэнне не дапускаць мужчынскія зборныя Беларусі і Расіі да кваліфікацыі Еўрабаскета-2025.
1 сакавіка 2022 года чатыры беларускія клубы — мужчынскія “Цмокі” (Мінск) і “Барысфен” (Магілёў), жаночыя “Гарызонт” (Мінск) і “Алімпія” (Гродна) — былі выключаныя са спаборніцтваў у еўрапейскіх клубных лігах.
18 траўня таго ж года выканаўчы камітэт ФІБА забараніў праводзіць свае спаборніцтвы на тэрыторыі Беларусі і РФ, а таксама выключыў каманды гэтых краін са сваіх турніраў. Беларускія зборныя адхілілі ад удзелу ў адборачных матчах мужчынскага ЧС-2023, жаночага ЧС-2022, ЧС сярод дзяўчат (U 17), а таксама мужчынскіх і жаночых турніраў у фармаце 3х3.
28 лютага 2022 года, праз чатыры дні пасля поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі ва Украіну, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў міжнародныя спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з Расіі і Беларусі. Рэкамендацыя была неадкладна і масава прынята да выканання.
28 сакавіка 2023 года па выніках пасяджэння ў Лазане (Швейцарыя) МАК апублікаваў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе. Шэраг федэрацый выканалі рэкамендацыю, дзякуючы гэтаму абмежаваная колькасць беларусаў удзельнічала ў летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года.
Рэкамендацыя МАК не распаўсюджваецца на камандныя віды спорту, бо “каманды атлетаў з расійскімі або беларускімі пашпартамі не разглядаюцца”.
Старшынёй Беларускай федэрацыі баскетбола з 2014 года з’яўляецца цяперашні міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


