ЕАБР зноў патлумачыў павелічэнне ЗВР Беларусі ростам сусветных цэн на золата

8 снежня, Позірк. Падаражанне золата на сусветных рынках на 4,1% у гадавым вымярэнні было асноўным фактарам таго, што золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі да пачатку снежня ў чарговы раз выраслі, вынікае са штотыднёвага макраагляду Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Аналітыкі банка называлі рост сусветных коштаў на золата галоўнай прычынай павелічэння беларускіх запасаў таксама ў лютым і ліпені — лістападзе 2025 года.
Эксперты ЕАБР звярнулі ўвагу на тое, што ад пачатку года рэзервы выраслі “ў 1,5 раза, або на 5 млрд долараў”, нагадаўшы, што з верасня іх аб’ём “адпавядае міжнароднаму крытэрыю бяспекі — пакрывае трохмесячны аб’ём імпарту”.
Як паведамляў “Позірк”, на 1 снежня міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі складалі 13 млрд 900,2 млн долараў у эквіваленце (новы рэкорд).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР склала 7 млрд 257,4 млн долараў (+314,8 млн за месяц; +4,53%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 410,7 млн (-11,8 млн; -0,84%),
рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 243,8 млн (-125,9 млн; -2,34%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
За лістапад ЗВР выраслі на 177,2 млн долараў (+1,29%), ад пачатку года — на 4 млрд 977,6 млн (+55,78%). Для параўнання: за 2024 год рэзервы павялічыліся на 795,2 млн долараў.

- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства


