За мінулыя суткі ахвярамі пажараў стала пяць чалавек

8 снежня, Позірк. Пяць чалавек стала ахвярамі пажараў, што адбыліся ў Беларусі з 6:00 7 снежня да 6:00 8 снежня, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Мінску сямейная пара загінула падчас пажару ў трохпакаёвай кватэры на вул. Цікоцкага, дзе, паводле звестак гарадскога ўпраўлення МНС, загарэўся ложак.
Жанчына 1966 года нараджэння не перажыла пажар у жылым доме па вул. Грыбаедава ў Рэчыцы (Гомельская вобласць). Разглядаецца версія, згодна з якой узгаранне ўзнікла праз неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
У Гродзенскай вобласці паведамляецца пра двух загінулых — у Шчучынскім раёне.
Ад пачатку года, паводле даных МНС, ахвярамі пажараў у Беларусі стала 487 чалавек (год таму на гэтую ж дату — 493, зніжэнне на 1,2%); траўмавана — 565 (561, +0,7%); выратавана — 862 (917, -4,9%). Пры гэтым колькасць пажараў узрасла на 3,1% — з 5.762 да 5.939.
“Позiрк” неаднаразова звяртаў увагу на тое, што МНС перыядычна карэктуе статыстыку смяротнасці на пажарах у бок памяншэння (папярэдні выпадак — 5 кастрычніка).
Згодна з тлумачэннем ведамства, часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца, што смерць адбылася не праз пажар. Наадварот, як заявіла МНС, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля таго, як чалавек памёр.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



