Беларусь і Іран правялі другое за год пасяджэнне эканамічнай міжурадавай камісіі
9 снежня, Позірк. 18-е пасяджэнне змешанай беларуска-іранскай міжурадавай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва адбылося ў Тэгеране 8 снежня, паведамляе Міністэрства прамысловасці Беларусі, кіраўнік якога ўзначальвае беларускую частку камісіі.
Адзначаецца, што кіраўнік Мінпрама Андрэй Кузняцоў падкрэсліў важнасць няўхільнага выканання дасягнутых на ім дамоўленасцяў, “каб на практыцы ўвасобіць узорную мадэль дружалюбнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі“.
Паводле яго слоў, беларускі бок гатовы прапанаваць якасную тэхніку, харчовыя тавары і зацікаўлены ў пастаўках у краіну садавіны і агародніны, фармацэўтычнай прадукцыі з Ірана.
Важным пунктам двухбаковага парадку дня названая рэалізацыя сумесных праектаў у сферы прамысловай кааперацыі, таксама Кузняцоў “ініцыяваў перазагрузку інвестыцыйнага супрацоўніцтва і працяг працы адпаведных ведамстваў дзвюх краін“.
Паведамляецца, што ў 2026 годзе намечана правесці 8-е пасяджэнне змешанай беларуска-іранскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій, таксама “прадугледжваецца далейшае гуманітарнае ўзаемадзеянне па пытаннях культуры, спорту і турызму“.
Звяртае на сябе ўвагу не зусім тыповая для стасункаў Беларусі з замежнымі краінамі частата пасяджэнняў міжурадавай камісіі і з Іранам: як адзначаецца ў інфармацыі Мінпрама, папярэдняе, 17-е пасяджэнне камісіі адбылося ў Мінску сёлета ў студзені. Звычайна пасяджэнні праходзяць не часцей за адзін раз у каляндарны год.
У канцы мінулага тыдня стала вядома, што міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы найбліжэйшым часам здзейсніц візіты ў Маскву і Мінск, дзе плануе правесці перамовы з уладамі РФ і Беларусі.
20 жніўня ў Мінску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам. На ёй беларускі палітык заявіў пра гатоўнасць да кааперацыі ў розных сферах — ад “забеспячэння харчаваннем” да “ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва”.
Па выніках перамоў было падпісана 13 дакументаў.
Паведамлялася, што Пезешкіян на сустрэчы падкрэсліў “агульныя пазіцыі і погляды” Тэгерана і Мінска на “пытанні сусветнага значэння”, а Лукашэнка назваў заходнія санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Ірана “эканамічным тэрарызмам”, выказаўшы меркаванне, што краіны “паспяхова супрацьстаяць гэтай агрэсіўнай і крывадушнай санкцыйнай вайне”.
Іранскі партал presstv.ir са спасылкай на міністра турызму Ірана Рэза Салехі Аміры паведаміў, што на гэтых перамовах краіны дамовіліся аб адмене візавых патрабаванняў для турыстаў.
Па словах Аміры, краіны таксама дамовіліся аб адкрыцці прамых авіязносін паміж Тэгеранам і Мінскам для актывізацыі турызму. Гаворка ідзе пра тры прамыя рэйсы на тыдзень, паведаміла інфармацыйнае агенцтва IRNA. Пры гэтым не ўдакладнялася, якая авіякампанія будзе іх здзяйсняць.
Беларускія ўлады па выніках перамоў не паведамілі ні аб адмене віз паміж краінамі, ні аб аднаўленні палётаў у Іран з Беларусі.
Пасля пачатку расійскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны ў паветраную прастору Беларусі неаднаразова ўрываліся перададзеныя Маскве Тэгеранам беспілотнікі “Шахед”.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАсабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі маюць эканамічны патэнцыял, але не ўсё трэба вымяраць грашыма — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства



