Мінск 12:24

Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі маюць эканамічны патэнцыял, але не ўсё трэба вымяраць грашыма — прадстаўнік Мінфіна

Ілюстрацыя: "Позірк"

9 снежня, Позірк. Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) у Беларусі “маюць пэўны эканамічны патэнцыял“ (напрыклад, арганізацыя экалагічнага турызму), аднак “не ўсё трэба вымяраць грашыма“. Такое меркаванне выказала кансультант галоўнага ўпраўлення фінансаў аграпрамысловага комплексу Міністэрства фінансаў Ала Яўжэнка ў артыкуле “Нацыянальны здабытак: зберагчы і прымножыць“ для навукова-практычнага часопіса “Финансы. Учет. Аудит“ (заснавальнікі — Мінфін, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт, “Белдзяржстрах”).

“ААПТ дазваляюць вырашыць найважнейшую не толькі для беларусаў, але і агулам для жыхароў Еўропы задачу — захаванне куткоў практычна некранутай прыроды. Улічваючы значнасць і каштоўнасць ААПТ, іх устойлівае функцыянаванне і развіццё ажыццяўляецца галоўным чынам за кошт выкарыстання бюджэтных сродкаў рознага ўзроўню“, — патлумачыла сваю пазіцыю аўтар.

Паводле яе інфармацыі, на тэрыторыі краіны выдзелена 1.338 ААПТ, у т.л. 1 запаведнік, 4 нацыянальныя паркі, 99 заказнікаў рэспубліканскага значэння.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: