Бязвізавы рэжым для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў падоўжаны да канца 2026 года

9 снежня, Позірк. Бязвізавы рэжым уезду ў Беларусь для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў падоўжаны рашэннем Аляксандра Лукашэнкі яшчэ на год — да 31 снежня 2026-га, паведаміла прэс-служба палітыка.
Умовы бязвізавага ўезду, як паведамляецца, застаюцца ранейшымі: грамадзяне гэтых краін могуць перасякаць дзяржаўную мяжу Беларусі праз усе аўтамабільныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску, выкарыстоўваючы дзейныя дакументы для выезду за мяжу. Тэрмін знаходжання ў Беларусі — не больш за 30 сутак з дня ўезду, для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і асоб са статусам неграмадзяніна Латвіі — не больш за 90 сутак.
Правам бязвізавага ўезду можна карыстацца неабмежаваную колькасць разоў, пры гэтым агульная колькасць дзён знаходжання па бязвізу не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.
Захоўваецца таксама бязвізавы парадак уезду праз аэрапорты.
Замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў бязвізавым парадку, могуць накіроўвацца транзітам праз краіну, уключаючы паветраныя пункты пропуску, у трэція дзяржавы, за выключэннем Расіі.
Такі парадак не распаўсюджваецца на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і прыраўняных да іх пашпартоў. Уладальнікі біяметрычных дыпламатычных пашпартоў дзяржаў — членаў ЕС могуць уязджаць, выязджаць і рухацца транзітам праз Беларусь без візаў у адпаведнасці з пагадненнем паміж Беларуссю і ЕС аб спрашчэнні выдачы візаў.
Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — Польшчы. 19 ліпеня 2024-га беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвіз і на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.
Ідзе гаворка пра жыхароў Андоры, Аўстрыі, Балгарыі, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нарвегіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Паўночнай Македоніі, Румыніі, Сан-Марына, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі. Большасць гэтых дзяржаў рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што яны ўвялі санкцыі або далучыліся да іх.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, усяго з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведалі 1.242.466 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 399.582 замежнікі, з Літвы — 658.321, з Польшчы — 129.829. У межах пашыранага бязвізу, уведзенага для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года, у Беларусь уехалі 54.734 замежныя грамадзяніны.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

