Мінск 02:21

Урад павышае базавую стаўку з 1 студзеня

10 снежня, Позірк. З 1 студзеня 2026 года памер базавай стаўкі для аплаты працы ў бюджэтнай сферы складзе 297 рублёў, вынікае з прынятай 10 снежня пастановы ўрада.

Стаўка павышаецца на 8,8%, з 273 рублёў.

Сйлета 1 верасня памер базавай стаўкі быў павялічаны з 270 да 273 рублёў (+1,1%). 1 студзеня стаўка была паднятая з 253 да 270 рублёў (+6,7%).

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у кастрычніку 2025 года склала 2.758,6 рубля — на 12,2 рубля больш (+0,4%), чым у верасні (2.746,4), сведчыць праведзены Позіркам аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У снежні 2024-га гэты паказчык складаў 2.693,9 рубля, студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3, чэрвені — 2.717,8, ліпені — 2.772,4, жніўні — 2.762,7.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў студзені — верасні 2025 года выраслі на 10,2% да такога ж перыяду 2024-га.

Падзяліцца: