Прэм’ер-міністр Літвы не валодае інфармацыяй аб магчымым пераездзе офіса Ціханоўскай

11 снежня, Позірк. Урад Літвы не валодае інфармацыяй пра нібыта планаваны перанос Офіса Святланы Ціханоўскай (ОСЦ) з Вільнюса ў Варшаву. Пра гэта, паводле інфармацыі агенцтва ELTA, заявіла журналістам у Вільнюсе 11 снежня прэм’ер-міністр Інга Ругінене.
“Былі розныя абмеркаванні, але такой дакладнай заявы або сігналу, які быў бы афіцыйна перададзены, — урад не атрымліваў”, — сказала Ругінене.
“Са свайго боку мы забяспечылі Святлане Ціханоўскай і яе офісу ўсебаковую падтрымку і дапамогу. Забяспечылі кругласутачную ахову, а рашэнне — за ёй”, — падкрэсліла прэм’ер.
10 снежня галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка заявіў “Позірку“, што рашэння аб пераездзе ОСТ, яго часткі і самога дэмлідара з Вільнюса ў Варшаву не прымалася.
“Мы працягваем працаваць, як і да гэтага. Ціханоўская, як і раней, застаецца пад літоўскай аховай. На сувязі з Літвой па ўсіх пытаннях”, — сказаў ён.
Паводле Вячоркі, да ўвядзення новай сістэмы аховы рана казаць пра якія-небудзь змены ў дзейнасці ОСЦ або яго пераездзе. У Ціханоўскай “застаецца статус госця Літвы і дыпламатычная акрэдытацыя без імунітэту”.
10 снежня “Наша Ніва“ са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што Ціханоўскай не вярнулі ахову ў Літве, у сувязі з чым частка супрацоўнікаў ОСЦ пераязджае ў сталіцу Польшчы.
Беларуская служба “Радыё Свабода” са спасылкай на ўласныя крыніцы апублікавала інфармацыю, што ў Варшаву збіраюцца пераехаць сама дэмлідар і частка супрацоўнікаў яе офіса.
7 кастрычніка стала вядома, што Літва знізіла ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй пражывае ў Вільнюсе. Афіцыйная прычына — рэвізія ступені пагроз. Шэраг літоўскіх палітыкаў раскрытыкаваў гэтае рашэнне (былы кіраўнік МЗС Габрыэлюс Ландсбергіс расцаніў гэты крок як здраду). Экс-прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманітэ назвала яго не тэхнічным, а палітычным.
Ругінене адзначыла, што ахова Ціханоўскай не знята, але “скарэкціравана з улікам бягучых рэалій”.
8 кастрычніка саветнік дэмлідара па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі заявіў, што работа фізічнага офіса ў літоўскай сталіцы прыпынена ў сувязі “са зменамі ў сістэме аховы і бяспекі”.
14 кастрычніка прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што сітуацыя з аховай Ціханоўскай драматызуецца.
17 кастрычніка стала вядома, што літоўскія ўлады часова вярнулі Ціханоўскай ахову — да таго часу, пакуль не будзе сфарміравана новая сістэма бяспекі.
22 кастрычніка намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка паведаміў аб “пагрозах учынення забойства”, якія паступілі на яго адрас і ў адрас Ціханоўскай.
Перагляд аховы Ціханоўскай “не быў палітычным рашэннем аб зніжэнні ўзроўню”, гэта “змена формы”, заявіў 24 кастрычніка міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



