Мінск 09:06

Ва Украіне апублікаваны спіс 109 прывезеных беларускіх палітвязняў

Марыя Калеснікава і іншыя вызваленыя палітвязні
Фота: "Хачу жыць"

14 снежня, Позірк. Спіс 109 прывезеных беларускіх палітвязняў апублікаваў украінскі праект “Хачу жыць” (па асноўным профілі займаецца расійскімі вайскоўцамі, якія хочуць здацца ў палон).

Офіс Святланы Ціханоўскай не публікаваў спіс з матывіроўкай, што не ўсе вызваленыя хочуць публічнасці. Была створана гарачая лінія, дзе ахвотныя могуць атрымаць інфармацыю аб наяўнасці ў спісе таго ці іншага вязня.

“Цяпер яны знаходзяцца ў бяспецы на тэрыторыі Украіны, — гаворыцца ў паведамленні праекта “Хачу жыць“. — Усе яны як свабодныя людзі па ўласным жаданні змогуць як застацца ва Украіне, так і ў самыя кароткія тэрміны быць перамешчаныя ў Польшчу, Літву ці іншыя еўрапейскія краіны, дзе ў многіх пражываюць іх сем’і і блізкія. Асобна падкрэсліваем, што гаворка не ідзе пра абмен на ваеннапалонных расіян і беларусаў. Расійскі бок не выконвае ў тым ліку і Стамбульскія дамоўленасці ў частцы першачарговага вяртання параненых і хворых ваеннапалонных, у сувязі з чым яны працягваюць знаходзіцца ва Украіне. Акрамя таго, Расія не праяўляе ніякай цікавасці да вяртання з палону замежных грамадзян, якія ваявалі на яе баку і трапілі ў палон“.

Раней прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла расійскаму інфармагенцтву ТАСС, што памілаваныя былі адпраўленыя ва Украіну “ў абмен на параненых расіян і палонных беларусаў“. Прадстаўнік “Хачу жыць” паведаміў “Позірку”, што гэта не адпавядае рэчаіснасці.

Спіс вызваленых грамадзян Беларусі, якія былі вывезеныя ва Украіну:

1. Абозны Павел Уладзіміравіч (24.01.1983)

2. Аверкаў Юрый Львовіч (22.08.1971)

3. Алькенава Ксенія Аляксандраўна (26.10.1986)

4. Бабарыка Віктар Дзмітрыевіч (09.11.1963)

5. Бабёр Алена Віктараўна (17.09.1971)

6. Багдзей Аляксей Дзмітрыевіч (21.02.2001)

7. Бадзяка Алена Юр’еўна (27.12.1995)

8. Баркун Павел Ігаравіч (12.07.1988)

9. Бачурынская Сафія Іванаўна (08.06.1955)

10. Белановіч Дзмітрый Францавіч (12.10.1980)

11. Бераставы Вячаслаў Анатольевіч (22.01.1989)

12. Біруля Аляксандр Уладзіміравіч (01.07.1978)

13. Быкаў Аляксандр Уладзіміравіч (17.07.1979)

14. Валасач Андрэй Цімафеевіч (30.10.1969)

15. Варановіч Ігар Анатольевіч (27.06.1977)

16. Вевель Кірыл Уладзіміравіч (23.01.1984)

17. Гарох Уладзімір Уладзіміравіч (26.05.1973)

18. Гарохава Лідзія Уладзіміраўна (29.07.1994)

19. Герман Аляксей Аляксандравіч (27.06.1991)

20. Германовіч Яўген Паўлавіч (15.06.1983)

21. Гіра Віталь Віктаравіч (05.08.2004)

22. Гнаўк Алена Пятроўна (16.03.1957)

23. Грынкевіч Барыс Уладзіміравіч (24.02.1985)

24. Давыдка Наталля Анатольеўна (07.08.1966)

25. Дзясяцік Ала Мікалаеўна (21.02.1983)

26. Драбышэўскі Ігар Леанідавіч (19.02.1993)

27. Дубкоў Дзмітрый Валер’евіч (03.12.1991)

28. Елькіна Алена Аляксандраўна (04.08.1991)

29. Жукоўскі Вадзім Аляксандравіч (07.10.1987)

30. Жыльская Анастасія Валер’еўна (05.02.1991)

31. Зарэцкая Кацярына Уладзіміраўна (19.12.1978)

32. Зеляноўскі Сяргей Міхайлавіч (14.08.1973)

33. Знак Максім Аляксандравіч (04.09.1981)

34. Золатава Марына Васільеўна (06.11.1977)

35. Іванін Валерый Уладзіміравіч (25.01.1978)

36. Іванцоў Сяргей Вітальевіч (14.07.1984)

37. Іванчыкаў Генадзь Пятровіч (15.11.1973)

38. Іваньковіч Віктар Ігаравіч (27.05.1971)

39. Ільюкевіч Ігар Фёдаравіч (14.09.1970)

40. Каваленка Іван Іванавіч (24.11.1973)

41. Казлоў Алег Віктаравіч (07.04.1967)

42. Калеснікава Марыя Аляксандраўна (24.04.1982)

43. Капліч Аляксей Валер’евіч (30.03.2007)

44. Касцюк Дзмітрый Мікалаевіч (26.02.1990)

45. Качан Лілія Мікалаеўна (30.11.1983)

46. Кірыковіч Сяргей Валер’евіч (11.03.1987)

47. Кісель Ала Сяргееўна (05.02.1968)

48. Кіслоў Яўген Віктаравіч (29.08.1980)

49. Кіянічэнка Алена Іванаўна (11.03.1968)

50. Клімаў Кірыл Аляксандравіч (11.09.1984)

51. Краснагір Аляксей Рыгоравіч (15.09.1983)

52. Краўчук Аляксандр Андрэевіч (29.04.1969)

53. Кролікава Ірына Васільеўна (27.11.1962)

54. Кульша Вікторыя Аляксандраўна (26.02.1982)

55. Куніцкі Андрэй Сяргеевіч (12.08.1987)

56. Курыліна Таццяна Сяргееўна (05.06.1973)

57. Курыс Ганна Генадзьеўна (15.12.2002)

58. Лабковіч Уладзімір Мікалаевіч (22.10.1978)

59. Лазарэвіч Аляксандр Уладзіміравіч (30.03.1985)

60. Лапкоўская Крысціна Аляксандраўна (11.11.1995)

61. Ліс Мікалай Аляксандравіч (21.06.1989)

62. Малец Наталля Альбертаўна (17.10.1960)

63. Марцірасян Ерванд Цокалаковіч (03.11.1973)

64. Мека Віктар Анджэлавіч (09.12.1988)

65. Мендрык Кацярына Аляксандраўна (16.06.1998)

66. Мінчык Павел Георгіевіч (05.02.1981)

67. Міхайліна Дыяна Валянцінаўна (01.07.1996)

68. Нехвядовіч Андрэй Часлававіч (25.01.1986)

69. Панасік Валянцін Валянцінавіч (02.02.1988)

70. Папай Ганна Уладзіміраўна (20.01.1980)

71. Папковіч Ян Валер’евіч (15.07.1992)

72. Папкоў Валерый Андрэевіч (04.08.2003)

73. Парашкоў Уладзімір Валер’евіч (03.03.1986)

74. Пасюк Сяргей Аляксандравіч (06.05.1981)

75. Паўлавіцкі Сяргей Пятровіч (05.10.1979)

76. Празецкі Дзмітрый Пятровіч (26.03.1986)

77. Праташчык Карына Андрэеўна (29.07.1995)

78. Разводовский Аляксей Казіміравіч (19.02.1991)

79. Рубашэнка Юрый Анатольевіч (19.08.1979)

80. Рубец Алег Віктаравіч (16.02.2002)

81. Рудзянкоў Сяргей Мікалаевіч (04.03.1984)

82. Савіцкі Андрэй Рыгоравіч (23.09.1969)

83. Самародскі Алег Вітальевіч (19.07.1963)

84. Санкевіч Марына Фёдараўна (23.07.1994)

85. Сацюк Ігар Іванавіч (08.11.1969)

86. Сашнікава Крысціна Алегаўна (16.03.1992)

87. Севярынец Павел Канстанцінавіч (30.12.1976)

88. Селянін Андрэй Анатольевіч (01.10.1985)

89. Сенік Максім Багдановіч (02.02.1979)

90. Сідараў Мікалай Мікалаевіч (08.03.1981)

91. Сімашковіч Ігар Пятровіч (29.11.1970)

92. Снытко Мікалай Іванавіч (09.05.1979)

93. Субцельны Андрэй Віктаравіч (31.05.1997)

94. Суржык Ірына Васільеўна (05.09.1966)

95. Сяргеенка Алеся Леанідаўна (21.09.1983)

96. Тулінаў Сяргей Уладзіміравіч (19.06.1983)

97. Фядута Аляксандр Іосіфавіч (03.11.1964)

98. Цыбульскі, Уладзімір Уладзіміравіч (13.07.1970)

99. Цярэшка Аляксандр Станіслававіч (24.05.1985)

100. Шараметава Наталля Аляксандраўна (08.08.1983)

101. Шахноў Дзмітрый Алегавіч (19.09.1983)

102. Шульга Аляксандр Фёдаравіч (28.05.1984)

103. Шымко Таццяна Аляксандраўна (02.11.1971)

104. Ялчанка Дзмітрый Генадзевіч (08.02.1987)

105. Янюк Вячаслаў Аляксеевіч (01.09.1993)

106. Ясны Павел Дзмітрыевіч (27.12.1993)

107. Яхімовіч Мікіта Андрэевіч (17.05.1995)

108. Яцэнка Уладзіслаў Аляксандравіч (08.06.1998)

109. Яшкін Аляксандр Уладзіміравіч (16.03.1986)

Падзяліцца: