Мінск 00:23

14 грамадзян Беларусі пацярпелі ў аварыі з удзелам пасажырскага аўтобуса ў Польшчы

14 снежня, Позірк. 14 грамадзян Беларусі пацярпелі ў аварыі, у якую трапіў турыстычны аўтобус, што накіроўваўся ў Венгрыю праз Польшчу. ДТЗ здарылася на колавым скрыжаванні (ронда) ў польскім горадзе Жэшув, паведамляе wp.pl.

Аўтобус са 47 пасажырамі пад кіраваннем 34-гадовага грамадзяніна Беларусі паехаў са скрыжавання наўпрост па полі. Другі кіроўца, паляк, у гэты час адпачываў. Абодва былі цвярозымі.

Пацярпелыя шпіталізаваны.

Папярэдняя прычына ДТЗ — кіроўца заснуў за стырном.

Падзяліцца: