Аператары сотавай сувязі атрымалі права даваць мікрапазыкі

15 снежня, Позірк. Права ажыццяўляць мікрафінансавую дзейнасць атрымалі аператары сотавай сувязі, такое палажэнне ўтрымліваецца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі № 432 ад 15 снежня, паведамляе яго прэс-служба.
Гаворка ідзе аб прадастаўленні спажывецкіх мікрапазык у безнаяўным парадку без закладу ў суме, якая не перавышае 200 базавых велічынь на аднаго пазычальніка на дзень заключэння дагавора (цяпер 8.400 рублёў).
З прыняццем указа да мікрафінансавай дзейнасці будзе адносіцца прадастаўленне грашовых сродкаў па адным і больш дагаворы мікрапазыкі.
Камерцыйным мікрафінансавым арганізацыям, якія адпавядаюць крытэрыям Нацыянальнага банка, дазваляецца прадастаўляць спажывецкія мікрапазыкі праз сэрвісы анлайн-запазычання.
У адпаведнасці з дакументам, непаўналетнім ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў пры заключэнні дагавораў спажывецкай мікрапазыкі з камерцыйнымі мікрафінансавымі і спецыялізаванымі арганізацыямі неабходна будзе атрымаць пісьмовую згоду аднаго з законных прадстаўнікоў.
У студзені — кастрычніку 2025 года банкі, якія працуюць у Беларусі, выдалі фізічным асобам крэдытаў (у нацыянальнай і замежнай валютах) на 13 млрд 450,8 млн рублёў (тут і далей у эквіваленце) — на 0,4% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (13 млрд 511,3 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Нацыянальнага банка.
Запазычанасць фізічных асоб па крэдытах на 1 лістапада 2025 года склала 29 млрд 186,7 млн. рублёў (год таму — 24 млрд 934,7 млн; +17,1%): па спажывецкіх крэдытах — 11 млрд 554,5 млн (9 млрд млн 304,1; +24,2%), на фінансаванне нерухомасці — 17 млрд 599,2 млн (15 млрд млн 585,7; +12,9%).
Пратэрмінаваная запазычанасць — 53,8 млн рублёў (42,3 млн; +27,2%): па спажывецкіх крэдытах — 53,1 млн (42,1 млн; +26,1%), на фінансаванне нерухомасці — 0,6 млн (0,2 млн; рост у 3 разы).
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



