За половину декабря 2025 года Польша зафиксировала в 2,5 раза меньше попыток нарушения границы из Беларуси, чем за тот же период 2024-го

16 снежня, Позірк. Ад пачатку снежня 2025 года Польшча зафіксавала 190 спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі — у 2,5 раза менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (474), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз штодзённых даных Памежнай аховы гэтай краіны.
Адметна, што спробы парушэння мяжы назіраліся толькі па выніках 3 з 15 дзён гэтага месяца (1, 10 і 11 снежня — 3, 1 і 186 адпаведна). У першай палове леташнягя снежня спробы былі штодзённымі (з 1 па 15 чысло — 29, 45, 38, 35, 88, 8, 19, 23, 15, 13, 32, 39, 30, 52, 8).
Існуе верагоднасць, што польскі бок фіксуе менш спробаў нелегальнага перасячэння мяжы не праз зніжэнне міграцыйнага ціску, а з прычыны змены тактыкі мігрантаў.
Напрыклад, найбольшую ў гэтым месяцы колькасць спробаў пранікнення — 186 — Польшча зафіксавала ў дзень, калі быў знойдзены падкоп. Не выключана, што падземных шляхоў больш, чым выявілі памежнікі, і мігранты незаўважна накіроўваюцца праз іх, а не спрабуюць наўпрост штурмаваць польскі плот на мяжы з Беларуссю.
Ад пачатку года Польшча зафіксавала больш за 29 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў грузаперавозкі знізіліся амаль на 3% у гадавым выражэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



