Праз аварыю на рэйках амаль на гадзіну быў парушаны трамвайны рух каля стадыёна “Дынама” ў Мінску

16 снежня, Позірк. Пра аварыю на рэйках вечарам 16 снежня амаль на гадзіну быў парушаны рух трамваяў каля стадыёна “Дынама” ў цэнтры Мінска.
Як паведамілі “Позірку” відавочцы, у ДТЗ трапілі два аўтамабілі, адзін з іх таксі. Спыніўся рух трамваяў № 1 (пл. Мяснікова — Зялёны Луг), № 4 (пл. Мяснікова — Возера) і № 7 (пл. Мяснікова — Серабранка). Пацярпелых няма.
Паводле інфармацыі прадпрыемства “Мінсктранс”, рух спыніўся ў 17:44 і аднавіўся ў 18:41. Быў арганізаваны часовы аўтобусны маршрут № 907 Вакзал — З. Бядулі.
Аўтамабілі заблакавалі рух ад вакзала, у супрацьлеглы бок некаторыя трамваі ішлі, частку пусцілі да разваротнага кола на пл. З. Бядулі.
Гэтая аварыя была як мінімум чацвёртай з пачатку дня ў шэрагу тых, што парушылі рух грамадскага транспарту, сведчаць праведзены “Позіркам” аналіз аператыўных паведамленняў “Мінсктранса”. Затрымка руху склала ад 14 да 39 хвілін. Было закранута 7 тралейбусных маршрутаў, адзін з іх, № 20 (Вакзал — Серабранка), — двойчы на працягу гадзіны ў розных раёнах.
З улікам вышэйапісанага за апошнія пяць дзён у сталіцы здарылася чатыры ДТЗ, якія паўплывалі на рух трамваяў. Папярэднія былі 12 снежня (затрымка 1 гадзіна 14 хвілін) і 15-га (24 і 32 хвіліны).
За 11 месяцаў 2025 года курсы аўтакіравання ў Беларусі падаражэлі на 33,6%, гэта трэцяе месца сярод усіх тавараў і паслуг, якія маніторыць Нацыянальны статастычны камітэт.

- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў грузаперавозкі знізіліся амаль на 3% у гадавым выражэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


