Паразмаўляць з вызваленымі беларусамі Зяленскага папрасілі “замежныя партнёры”, лічыць прадстаўнік АПК Кабанчук
16 снежня, Позірк. Правесці размову з часткай вызваленых і вывезеных 13 снежня ва Украіну беларускіх экс-палітвязняў прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага “папрасілі замежныя партнёры”, лічыць прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы, былы намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
Сваё меркаванне ён выказаў у эфіры ютуб-канала “Звычайная раніца” 16 снежня.
Пры гэтым палітык адмовіўся называць, каго менавіта мае на ўвазе, дадаўшы, што “гэта відавочна не [Аляксандр] Лукашэнка”.
Згаданую размову Кабанчук назваў “палітычным сігналам для беларускай дэмакратычнай грамадскасці, <…>, што Украіна звяртае ўвагу” на яе.
“Мне хочацца спадзявацца, што ўсё ж мы з Украінай цяпер будзем выходзіць на больш цесны, больш інтэнсіўны ўзровень адносін — дэмакратычныя сілы”, — дадаў прадстаўнік АПК.
Напярэдадні Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале паведаміў пра размову праз відэасувязь з вызваленымі беларускімі палітвязнямі.
“Вельмі цаню добрыя словы пра Украіну і ўкраінцаў і выразную, прынцыповую пазіцыю наконт расійскай агрэсіі. Гэта важна. Украіна і надалей будзе дапамагаць усім, хто дапамагае нам абараняць незалежнасць і жыццё людзей”, — падкрэсліў ён.
У размове ўдзельнічалі Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Максім Знак, Уладзімір Лабковіч, Марына Золатава і Аляксандр Федута.
Праз некалькі гадзін тэлеграм-канал прыхільнікаў Бабарыкі выклаў пазіцыі яго і Калеснікавай, агучаныя на анлайн-сустрэчы.
Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты “заявіў, што акты агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы і грубыя парушэнні міжнароднага права абсалютна непрымальныя ў сучасным свеце”: “Паводле яго слоў, у дадзеным выпадку гаворка ідзе пра капрыз абмежаванай колькасці людзей, надзеленых уладай і якія жадаюць утрымаць яе любой цаной, наступствы якога разбураюць давер паміж нашымі краінамі і наносяць урон бяспецы ўсяго рэгіёна”.
Калеснікава “падкрэсліла, што цалкам падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе за свабоду і суверэнітэт, і адзначыла, што яе сэрца — з народам Украіны”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
