Палітвязнямі прызнана яшчэ сем чалавек

17 снежня, Позірк. Праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ сем чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай 17 снежня ў тым ліку на сайце праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Адпаведны статус нададзены прыгавораным да пазбаўлення волі на невядомы тэрмін Вячаславу Круку (арт. 130, 368, 369 Крымінальнага кодэкса), Раману Гусейнаву і Сяргею Цвікевічу (абодва — арт. 130, 361), Дзмітрыю Ковачу (130, 342), Валянціну Панасюку (арт. 356), а таксама Дзмітрыю Карасёву (арт. 130; 4 гады зняволення) ды Мікалаю Віткоўскаму (арт. 356; 15 гадоў).
Адзначаецца, што Віткоўскі і Панасюк “былі асуджаныя з грубымі парушэннямі права на справядлівы суд”.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі ў Беларусі.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава, Беларускі ПЭН, Human Constanta, Respect-Protect-Fulfill, Lawtrend.
На 17 снежня ў Беларусі 1.112 чалавек, якіх гэтая група праваабарончых арганізацый прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, можа быць значна большай.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 356 — здрада дзяржаве;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


