Мінск 15:13

Сукала і Міклашэвіч з пасадаў кіраўнікоў вышэйшых судовых органаў выпраўленыя ў адстаўку — рашэнні УНС

Ілюстрацыя: Tingey Injury Law Firm / unsplash.com

20 снежня, Позірк. 83-гадовы Валянцін Сукала і і 71-гадовы Пётр Міклашэвіч вызваленыя ад пасадаў старшыні Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў адпаведна ў сувязі з выхадам у адстаўку, вынікае з рашэнняў Усебеларускага народнага сходу (УНС) № 5 і № 3 ад 19 снежня.

У дакументах, апублікаваных 20 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, утрымліваецца спасылка на арт. 109 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў. Гэтая норма кажа, што “суддзя мае права на адстаўку ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам аб дзяржаўнай службе”.

Закон “Аб дзяржаўнай службе” вызначае адстаўку як адзін з трынаццаці выпадкаў спынення грамадзянскай службы. Адстаўкай з’яўляецца “спыненне грамадзянскай службы па прадугледжаных <…> падставах з ініцыятывы грамадзянскага службоўцы”.

У законе прапісаныя ўсяго дзве падставы для адстаўкі: наяўнасць дастатковага працоўнага стажу (для мужчын — не менш за 30 гадоў, у тым ліку на грамадзянскай службе — не менш за 20 гадоў) і стан здароўя, які перашкаджае выкананню службовых абавязкаў (пры наяўнасці медыцынскага заключэння).

Права на адстаўку можа быць рэалізаванае толькі аднойчы.

Напярэдадні стала вядома, што УНС абраў старшынёй Вярхоўнага суда Андрэя Шведа (дагэтуль — генеральны пракурор), Канстытуцыйнага суда — Сяргея Сіўца (кіраўнік пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці).

Швед ачоліў Вярхоўны суд, Сівец — Канстытуцыйны (дапоўнена)

20 снежня, Позірк. Старшынёй Вярхоўнага суда абраны на Усебеларускім народным сходзе Андрэй Швед, які раней займаў пасаду генеральнага пракурора. Таксама дэлегаты ВНС прагаласавалі за прызначэнне Сяргея Сіўца старшынёй Канстытуцыйнага суда. Сівец ачольвае пастаянную камісію Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры …
Падзяліцца: