Швед ачоліў Вярхоўны суд, Сівец — Канстытуцыйны (дапоўнена)

20 снежня, Позірк. Старшынёй Вярхоўнага суда абраны на Усебеларускім народным сходзе Андрэй Швед, які раней займаў пасаду генеральнага пракурора.
Таксама дэлегаты ВНС прагаласавалі за прызначэнне Сяргея Сіўца старшынёй Канстытуцыйнага суда. Сівец ачольвае пастаянную камісію Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
З 1997 года старшынёй Вярхоўнага суда Беларусі быў цяпер 83-гадовы Валянцін Сукала. 71-гадовы Пётр Міклашэвіч кіраваў Канстытуцыйным судом з 2008 года.
Швед і Сівец — аднагодкі, 1973 года нараджэння.
Швед, які займаў з верасня 2020 года пасаду генпракурора, знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, ЗША і шэрагу іншых краін за дачыненне да рэпрэсіўнай палітыкі беларускага рэжыму і падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне.
Узначальваў “Камісію па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў”, у якую першапачаткова маглі звярнуцца грамадзяне, якія выехалі з краіны пасля падзей 2020 года. Яна была створана пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі 24 студзеня 2023 года. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 лютага таго ж года. 17 кастрычніка 2024-га стала вядома, што паўнамоцтвы камісіі пашыраны — зараз яна можа разглядаць заявы асоб, якія пражываюць у Беларусі.
Сівец уваходзіць у дзеючыя пры Лукашэнку Савет па пытаннях прававой і судовай дзейнасці і Камісію па пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці. З’яўляецца членам прэзідыума вышэйшага палітычнага савета праўладнай партыі “Белая Русь”. У СР папярэдняга, сёмага склікання ачольваў пастаянную камісію па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (правазнаўца), аспірантуру і дактарантуру юрыдычнага факультэта БДУ. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.


- ГрамадстваПольшча зафіксавала найбольшую за 2,5 тыдня актыўнасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВышыня снегу ў асобных раёнах дасягнула 40–42 см, на поўначы Віцебскай вобласці снежнае покрыва паменшыласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства

