БКК збірае сродкі на дапамогу пацярпелым ад выбуху ў жылым доме ў Гомелі

20 снежня, Позірк. Гомельская абласная арганізацыя Беларускага чырвонага крыжа (БЧК) абвясціла збор сродкаў на дапамогу пацярпелым ад выбуху, што адбыўся 17 снежня ў жылым доме па вул. Косарава ў абласным цэнтры.
Апрача грошай абласное аддзяленне БКК прымае новыя рэчы — пасцельныя прыналежнасці (коўдры, падушкі, ручнікі); адзенне і абутак для дарослых і дзяцей; посуд (патэльні, рондалі, талеркі, сталовыя прыборы ды інш.).
Варта адзначыць, што на сайце і старонках арганізацыі ў сацыяльных сетках гэтай абвесткі няма. Інфармацыя пра збор сродкаў з рэквізітамі апублікаваная ў тэлеграм-канале старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава.
Пра “выбух газапаветранай сумесі” ў кватэры на 7-м паверсе 10-павярховага дома (вул. Косарава, 3) у Гомелі ў дзень здарэння паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пазней ведамства заявіла, што ў выніку выбуху “адбылося абвальванне пліт перакрыццяў жылых пакояў з восьмага па шосты паверхі, пашкоджана вонкавая сценавая панэль дома”.
Намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Бараноўскі ў той жа дзень паведаміў, што ў пад’ездзе, у адной з кватэр якога адбыўся выбух, “пражывала 78 чалавек, з іх 11 дзяцей”.
“Чатыры прадстаўнікі сталага веку, якім урачамі прадпісаны пасцельны рэжым, прынятыя нашымі медыкамі, для іх арганізуюць асаблівы догляд. Жыхарам, што маюць патрэбу, прадастаўленыя месцы для часовага пражывання, арганізаванае харчаванне. Асноўная задача на сённяшні дзень — супакоіць людзей, каб у гэтай складанай сітуацыі яны адчувалі сябе камфортна”, — заявіў тады чыноўнік. З тае пары пра пацярпелых ні ведамствы, ані дзяржаўныя СМІ не паведамлялі.
18 снежня ў Гомелі прайшло пасяджэнне гарадскога штаба па ліквідацыі наступстваў НС, на якім было вырашана дэмантаваць верхнія паверхі пацярпелага пад’езда. На наступны дзень на чарговым пасяджэнні штаба было заяўлена, што “дэмантаж пашкоджанай секцыі будынка будзе праводзіцца выбарачна, з захаваннем усіх патрабаванняў бяспекі для жыхароў суседніх пад’ездаў, а таксама для жыхароў суседняга дома”.
“Для забеспячэння захаванасці маёмасці грамадзян праводзіцца яе вопіс. Кампенсацыя шкоды будзе ажыццяўляцца ў вызначаным законам парадку”, — гаварылася ў паведамленні па выніках сустрэчы.


- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБылы фігурант "справы Белага легіёну" Сяргей Стрыбульскі затрыманы ў рамках крымінальнай справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: Размяшчэнне войскаў РФ у Беларусі пагражае НАТО, неабходна ўмацоўваць усходнюю мяжу ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваАд пачатку года 12 чалавек загінула ад удараў токам — ДзяржэнергагазнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

