У Валожынскім раёне аўтамабіль збіў пяцігадовае дзіця — пацярпелае памерла ў бальніцы

20 снежня, Позірк. Пяцігадовае дзіця памерла пасля дарожна-транспартнага здарэння 20 снежня ў Валожынскім раёне, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.
Паводле інфармацыі ведамства, каля 17:40 на вул. Моладзевай у вёсцы Пральнікі 38-гадовы мясцовы жыхар за рулём аўтамабіля “Опель” наехаў на малалетняга пешахода. Паводле слоў кіроўцы, дзіця “раптоўна выбегла на праезную частку”.
Адзначаецца, што кіроўца і бацька пацярпелага даставілі яго ў медустанову, аднак выратаваць дзіця не атрымалася.
Праводзіцца праверка.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці заклікала кіроўцаў быць вельмі пільнымі “пры руху па дваровай тэрыторыі”, кантраляваць бяспечную хуткасць руху.
Бацькам жа “неабходна праяўляць пільнасць” — не выпускаць з поля зроку сваё дзіця, малалетніх дзяцей паблізу праезнай часткі заўсёды трымаць за руку.
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ снежні 2025 года намінальны сярэдні заробак вырас на 15% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНовы амбасадар Беларусі ў РФ Селіверстаў: Дынаміка рэалізацыі сумесных праектаў не надта высокаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



