Мінск 16:13

У аэрапорце Туніса трэці дзень трымаюць двух беларусаў, якія ў складзе расійскага экіпажа пераганялі ва Уганду верталёт Мі-26

Фота: "База"

21 снежня, Позірк. Расійскіх і беларускіх пілотаў больш за два дні ўтрымліваюць у Тунісе без тлумачэння прычын, паведамляе тэлеграм-канал “База”.

У затрыманых, як адзначаецца, “адабралі пашпарты”.

Паведамляецца, што пілоты — члены адной лятальнай каманды, якая пераганяла ва Уганду верталёт Мі-26. У Тунісе яны здзейснілі “запланаваны прыпынак”.

“У групе дзевяць чалавек: сем расіян і двое грамадзян Беларусі. Пяць з іх — лётны экіпаж, яшчэ чацвёра адказваюць за тэхнічнае абслугоўванне верталёта. Усе працуюць па кантракце з ААН “Кіргізская авіякампанія”, — гаворыцца ў публікацыі.

Паводле слоў пілота Сяргея Суслава, “па прыбыцці ў Джэрбу людзей не выпусцілі з аэрапорта”, афіцыйных прычын затрымання “ім да гэтага часу не прад’явілі”.

“Нягледзячы на тое, што гатэлі для экіпажа былі аплачаныя загадзя, пакінуць будынак паветранай гавані ім не дазваляюць. Ужо трэці дзень людзям даводзіцца начаваць проста ў будынку аэрапорта. Цяпер экіпаж чакае дапамогі ад расійскага консульства”, — адзначае тэлеграм-канал.

Беларускі бок пра інцыдэнт не паведамляў.

Падзяліцца: