Двое непаўналетніх пацярпелі ў ДТЗ у Чэрыкаўскім раёне

21 снежня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з пацярпелымі ў Чэрыкаўскім раёне паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама
ДТЗ адбылося ўвечары 20 снежня каля вёскі Удога.
“29-гадовая кіроўца “Мэрсэдэс GL500″, здзяйсняючы паварот налева, пры выбары хуткасці не ўлічыла ўмовы надвор’я і дарожныя ўмовы. Як вынік — яна страціла кантроль над кіраваннем, з’ехала ў кювет, пасля чаго транспартны сродак перакуліўся”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што, акрамя кіроўцы, пацярпелі пасажыры — 53-гадовая жанчына і двое непаўналетніх 10 і 17 гадоў.
Непаўналетнія дастаўленыя ў медустанову для агляду, паведамляе УУС.
“Дзяржаўтаінспекцыя заклікае быць асцярожнымі, не ствараць сваімі неабдуманымі дзеяннямі перадумоў да здзяйснення ДТЗ. У зімовы перыяд будзьце асабліва ўважлівымі, улічваючы ўсе фактары”, — заяўляецца ў рэлізе.
Раней паведамлялася аб гібелі пяцігадовага дзіцяці ў выніку аўтааварыі 20 снежня ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць).

- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


