Мінск 14:22

Колькасць замежнікаў, якія наведваюць Беларусь па бязвізе, вырасла

Ілюстрацыйнае фота: Служба аховы дзяржмяжы Літвы

22 снежня, Позірк. З 15 па 22 снежня ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехала 4.228 грамадзян еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 3.582 ), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

За апошні тыдзень у Беларусь прыбыў 1.091 грамадзянін Літвы (1.079 тыднем раней), 1.419 грамадзян і неграмадзян Латвіі (1.167), 811 грамадзян Польшчы (847), 907 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (489).

Усяго з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведала 1.250.276 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбыло 402.168 замежнікаў, з Літвы — 660.491, з Польшчы — 131.487. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехала 56.130 чалавек.

Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — Польшчы.

19 ліпеня 2024-га беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.

9 снежня Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.

Гаворка пра жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі. Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.

Падзяліцца: