Мілінкевіч перамог смерць і пнеўманію — жонка

25 снежня, Позірк. Аляксандр Мілінкевіч перамог смерць і пнеўманію, паведаміла жонка палітыка Іна Кулей.
“Сёння роўна месяц пасля страшных нечаканых наступстваў планавай аперацыі. Увесь гэты месяц мы гойдаліся на эмацыйных арэлях: крок наперад — крок назад. Ад “рыхтуйцеся да найгоршага” да “рыхтуемся да рэабілітацыі”, — напісала жонка.
Паводле яе слоў, зараз Мілінкевіч “сапраўды на добрай дарозе”, хаця “шлях да поўнага адужвання не блізкі”.
25 лістапада Кулей паведаміла, што муж трапіў у рэанімацыю ў вельмі цяжкім стане. Перад гэтым палітык перанёс аперацыю па стэнтаванні соннай артэрыі, якая на 80% была закрытая тромбам. Пасля яго выдалення і аднаўлення крывацёку ў Мілінкевіча рэзка падняўся ціск. Палітык быў уведзены ў медыкаментозны сон, каб арганізм не марнаваў сілы на рухі.
Пазней Мілінкевіч быў пераведзены ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі.
78-гадовы Аляксандр Мілінкевіч — пазаштатны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года. Кандыдат фізіка-матэматычных навук. У 2006-м удастоены прэміі імя Сахарава “За свабоду думкі”, якую ўручае Еўрапейскі парламент.
У вясковым доме Мілінкевіча ў Гродзенскай вобласці ў снежні 2023 года прайшоў ператрус.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



