Мінск 12:38

У 2025 годзе 42 медыяпраекты прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” — БАЖ

Ілюстрацыя: БАЖ

26 снежня, Позірк. Даныя па рэпрэсіях у медыясектары прадставіла 26 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Паводле звестак арганізацыі, у 2025 годзе адбылося 12 затрыманняў прадстаўнікоў СМІ, 34 ператрусы і агляды памяшканняў.

Зафіксавана больш за 100 выпадкаў завочнага пераследу журналістаў.

42 медыяпраекты прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.

28 прадстаўнікоў СМІ па-ранейшаму застаюцца за кратамі.

Пасля падаўлення маштабных пратэстаў супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткасці сілавікоў рэжым Аляксандра Лукашэнкі стаў метадычна знішчаць непадкантрольную яму частку медыясектара. Асноўныя незалежныя СМІ былі разгромленыя, многія іх супрацоўнікі патрапілі пад крымінальны пераслед або былі вымушаныя пакінуць краіну, ратуючыся ад рэпрэсій, і аднавіць працу за мяжой.

Дзейнасць і матэрыялы незалежных СМІ метадычна аб’яўляюцца “экстрэмісцкімі”, за супрацоўніцтва з імі пагражае крымінальная адказнасць.

Падзяліцца: