Медыяменеджар Канстанцін Залатых, які зазнаў палітычны пераслед, пераехаў у Польшчу

26 снежня, Позірк. Медыяменеджар Канстанцін Залатых пераехаў у Варшаву, вынікае з публікацыі на яго старонцы ў “Фэйсбуку”.
Пра выхад на волю Залатых паведамлялася 23 кастрычніка. Адзначалася, што ён цалкам адбыў тэрмін зняволення.
Дырэктар недзяржаўнай газеты “Беларусы і рынак” 6 красавіка 2023 года быў прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волі Мінскім гарадскім судом. Прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), ч. 2 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
Мужчына знаходзіўся ў няволі з 18 траўня 2022 года. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Быў унесены ўладамі ў спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”.
Паводле звестак БАЖ, у няволі цяпер знаходзіцца 28 прадстаўнікоў СМІ.


- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваБелгідрамет мае намер скласці доўгатэрміновы прагноз да 2050 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадзеі лета 2024 года паказалі на недастатковую шчыльнасць маніторынгу небяспечных лакальных метэаз'яў — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка

