Прафіцыт бюджэту ФСАН на 2025 склаў 2,8 млрд рублёў
30 снежня, Позірк. Планавы прафіцыт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) павялічыўся на 2 млрд 266 млн 871,3 тыс. рублёў і склаў 2 млрд 768 млн 684,5 тыс. рублёў, вынікае з указа № 454, падпісанага 30 снежня Аляксандрам Лукашэнкам.
Дакумент “удакладняе асобныя паказчыкі” бюджэту фонду на 2025 год, адзначае прэс-служба Лукашэнкі.
“З улікам дынамікі па фонду заработнай платы і даных аб фактычным выкананні бюджэту фонду павялічаныя яго даходы на 2 млрд 696 млн 639,6 тыс. рублёў. Выраслі ў сувязі з павышэннем пенсій і яго выдаткі на 429 млн 768,3 тыс.рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Згодна з законам аб бюджэце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2025 год, яго даходы былі разлічаныя ў суме 32 млрд 775,6 млн рублёў (+10,7% да бюджэту на 2024-ы).
Выдаткі бюджэту фонду разлічаныя ў суме 32 млрд 273,8 млн рублёў (+13,4%).
Асноўную суму выдаткаў — 25 млрд 888,2 млн рублёў (80,2%) — меркавалася накіраваць на фінансаванне пенсійнага забеспячэння.
Прафіцыт бюджэту ФСАН за 2023 год склаў 1 млрд 290 млн 63 тыс. 172,91 рубля.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЛатушка на развітанні з Мелказёравым: Яго зорка ўжо на небасхіле вольнай БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за 35% стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



