Дзярждэпартамэнт: У 2026 годзе ЗША працягнуць дыпламатычныя намаганні па вызваленні палітвязняў у Беларусі, якія засталіся
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 31 снежня 2025 года ў 22:37

31 снежня, Позірк. “Злучаныя Штаты гатовыя да далейшага ўзаемадзеяння з Беларуссю, якое адпавядае інтарэсам ЗША, і будуць працягваць дыпламатычныя намаганні па вызваленні пакінутых палітычных зняволеных у Беларусі“, — заявілі “Позірку“ ў Дзярждэпартаменце ЗША ў адказ на просьбу падвесці вынікі 2025 года і акрэсліць задачы на 2026 год у сферы амерыкана-беларускіх стасункаў.
“Апошняе вызваленне зняволеных (найбольш масавае: 123 чалавекі 13 снежня. — “Позірк“.) мы разглядаем як яшчэ адзін канструктыўны крок да паляпшэння нашых двухбаковых стасункаў з Беларуссю, — гаворыцца ў каментары знешнепалітычнага ведамства ЗША. — Трэба будзе яшчэ многае зрабіць, і мы спадзяемся на далейшы прагрэс“.
“Мы працягнем вывучаць магчымасці для прагматычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю там, дзе гэта адпавядае інтарэсам Злучаных Штатаў“, — паведаміў Дзярждэпартамент.
На 31 снежня ў Беларусі ад 1.131 (даныя праваабарончага цэнтра “Вясна“) да 1.182 (ініцыятыва Dissidentby) палітвязняў.
Гл. таксама:
Спецдакладчык ААН перасцярог ад празмернага аптымізму адносна сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Літоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупства

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30–31 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПамер бюджэтнага дэфіцыту на 2026 год сведчыць аб узважаным падыходзе да кіравання дзяржфінансамі — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства30 снежня Латвія зафіксавала 3 спробы нелегальнай міграцыі з Беларусі, на мяжы з Літвой спакойна 8 дзёнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

