Міністэрства ЖКГ для барацьбы з наступствамі снегападу вывела на вуліцы больш за 3,3 тыс. работнікаў
2 студзеня, Позірк. Больш за 1,1 тыс. адзінак тэхнікі працуе 2 студзеня ў розных рэгіёнах для ліквідацыі наступстваў непагадзі, паведамляе Міністэрства ЖКГ.
Уначы ў многіх раёнах Беларусі прайшоў моцны снегапад з узмацненнем ветру да 15–18 м/с.
“Больш за 3,3 тыс. работнікаў ЖКГ чысцяць ад снегу і пасыпаюць пясчана-салянымі сумесямі вуліцы, тратуары, дваровыя тэрыторыі”, — гаворыцца ў рэлізе.
У першую чаргу расчышчаюцца праезды грамадскага транспарту і прыпыначныя пункты. “Звяртаецца ўвага” на пад’езды да ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, выхады з пад’ездаў, тратуары ўздоўж дамоў, кантэйнерныя пляцоўкі для вывазу смецця.
Ведамства просіць уладальнікаў аўто не загрувашчваць праходы і ўезды ў двары, не пакідаць аўтамабілі на праезнай частцы на працяглы час: “Таксама аўтаўладальнікаў просім выконваць свой абавязак па расчыстцы снегу вакол вашага аўтамабіля на адлегласці не менш за адзін метр”.
Любы жадаючы можа звярнуцца ў арганізацыю ЖКГ па месцы жыхарства і бясплатна атрымаць рыдлёўкі і іншы інвентар для ўборкі снега.
У Мінску грамадскі транспарт працаваў з перабоямі з-за непагадзі. Ноччу і раніцай двойчы паведамлялася пра спыненне руху трамваяў на пр. Машэрава, вул. Чырвонай, Якуба Коласа і Мележа. Таксама спыняўся рух тралейбусаў на вул. Голубева і пр. Газеты” Праўда”, а таксама вул. Маякоўскага.
Паводле звестак ДП “Мінсктранс”, на ДС “Малінаўка-4” з-за пашкоджання кантактнай сеткі адбылося спыненне руху тралейбусаў на шэрагу маршрутаў. Рух быў арганізаваны да ДС “Паўднёвы Захад”.
На вул. Пляханава і Тухачэўскага з-за тэхнічна няспраўнага транспарту ў абодвух напрамках спынілі курсіраваць трамвайныя маршруты № 3 і 6. Рух быў арганізаваны да разваротнага кальца “Трактарны завод”.
Паведамляецца аб актыўнай ліквідацыі наступстваў снегападу ў Мінскай і Гомельскай абласцях.
У Беларусі на 2 студзеня дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі. На працягу дня чакаецца таксама часам выпадзенне снегу, мокрага снегу, па захадзе з дажджом. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе суседнія краіны ЕС зафіксавалі на 6,4 тыс. больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



