Мінск 07:08

З 31 снежня па 5 студзеня 17 чалавек загінула на пажарах, 4 патанула, 3 траўмавана піратэхнікай — МНС

Ягор Нікіценка
Трансляцыя: bpc.by / стоп-кадр: "Позірк"

5 студзеня, Позірк. З 31 снежня па 5 студзеня ў Беларусі здарылася 113 пажараў, на якіх загінула 17 чалавек і траўмавана 6, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і аб’ектавых падраздзяленняў галоўнага ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Ягор Нікіценка (дзяжурныя суткі пачынаюцца ў 6 гадзін і заканчваюцца ў 6 гадзін наступнага дня).

Паводле яго інфармацыі, 1 студзеня з 0 да 6 гадзін здарылася 6 пажараў, 1 чалавек загінуў, траўмаваных няма. На лініі 101/112 за гэты час паступіла 295 званкоў, “усе яны аператыўна адпрацаваныя“.

Сярод прычын пажараў прадстаўнік МНС назваў няправільнае выкарыстанне цеплагенерыруючых установак і злоўжыванне алкагольнымі напоямі.

З 31 снежня па 5 студзеня патанула 4 чалавекі, 1 выратаваны. Ад піратэхнікі пацярпела 3 дарослых, паведаміў Нікіценка.

4 студзеня 2025 года ўрад увёў частковую забарону на гандаль піратэхнікай.

Падзяліцца: