Завочны суд над пяццю добраахвотнікамі палка Каліноўскага пачнецца 28 студзеня

8 студзеня, Позірк. 28 студзеня Мінскі гарадскі суд пачне разгляд завочнай крымінальнай справы пяці добраахвотнікаў палка Каліноўскага, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Абвінавачанымі па справе з’яўляюцца былы намеснік камандзіра палка, цяпер прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук, штурмавік атрада “Волат” Аляксей Кавальчук, інструктар ПКК Аляксей Назараў, экс-камандзір Дзяніс Прохараў і таксама экс-камандзір, цяпер член савета камандзіраў Павел Шурмей.
Летась 16 кастрычніка Следчы камітэт інфармаваў пра пачатак спецвытворчасці і паведамляў, што Кабанчуку інкрымінуюцца: ч. 1 арт. 285, ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289, ч. 3 арт. 289, ч. 2 арт. 2902, ч. 1 арт. 2904, ч. 1 арт. 2905, ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 309, ч. 4 арт. 309, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 і 2 арт. 3611, ч. 1 арт. 3613 (у рэдакцыі закона ад 20 красавіка 2016 года №358-3), ч. 1 і 2 арт. 3613, ч. 1 і 2 арт. 3614 (у рэдакцыі закона ад 26 траўня 2021 года №112-3), ч. 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса.
Кавальчук абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 285, ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289, ч. 3 арт. 289, ч. 2 арт. 2902, ч. 1 арт. 2904, ч. 1 арт. 2905, ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 309, ч. 4 арт. 309, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 і 2 арт. 3611, ч. 1 арт. 3613 (у рэдакцыі закона ад 20 красавіка 2016 года №358-З), ч. 1 і 2 арт. 3613, ч. 1 і 2 арт. 3614 (у рэдакцыі закона ад 26 траўня 2021 года №112-З), ч. 2 арт. 3614.
У абвінавачванні Назарава фігуруюць ч. 1 арт. 130, ч. 2 арт. 285, ч. 2 арт. 2905, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 3613 (у рэдакцыі закона ад 20 красавіка 2016 года №358-З), ч. 1 і 2 арт. 3613, ч. 1 і 2 арт. 3614 (у рэдакцыі закона ад 26 траўня 2021 года №112-З), ч. 2 арт. 3614.
Прохараву інкрымінаваныя ч. 1 і 2 арт. 285, ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289, ч. 3 арт. 289, ч. 2 арт. 2902, ч. 1 арт. 2904, ч. 2 арт. 2905, ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 309, ч. 4 арт. 309, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 3611, ч. 1 арт. 3613 (у рэдакцыі закона ад 20 красавіка 2016 №358-3), ч. 2 арт. 3613, ч. 2 арт. 3614 (у рэдакцыі закона ад 26 траўня 2021 года №112-3), ч. 2 арт. 3614.
Шурмей абвінавачваецца паводле ч. 1 і 2 арт. 285, ч. 1 арт. 2905, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 і 3 арт. 3611, ч. 1 і 2 арт. 3613, ч. 1 і 2 арт. 3614 (у рэдакцыі закона ад 26 траўня 2021 №112-З), ч. 2 арт. 3614, арт. 3691.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў ПКК спачатку “экстрэмісцкім фарміраваннем”, а затым “тэрарыстычнай арганізацыяй”.
Працэдура спецвытворчасці ў Беларусі ўжывалася ў дачыненні да 165 чалавек. Гэта вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс.
Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
Улады актыўна выкарыстоўваюць спецвытворчасць для абвінавачвання, правядзення судоў і канфіскацыі па іх рашэнні уласнасці падсудных, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.
Даведка “Позірку”:
арт. 13 Крымінальнага кодэкса — падрыхтоўка да злачынства;
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 285 — стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй;
арт. 289 — акт тэрарызму;
арт. 2902 — садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці;
арт. 2904 — стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо ўдзел у ёй;
арт. 2905 — арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі;
арт. 309 — наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;
арт. 357 — змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) , іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
арт. 3613 (у ранейшай і цяперашняй рэдакцыях) — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
арт. 3614 (у ранейшай і цяперашняй рэдакцыях) — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 3615 — праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПольшча зафіксавала найбольшую за 2,5 тыдня актыўнасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВышыня снегу ў асобных раёнах дасягнула 40–42 см, на поўначы Віцебскай вобласці снежнае покрыва паменшыласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


