Каналы дзяржСМІ БелТА, СТБ і АНТ, верагодна, выдаленыя з “Ютуба“

3 красавіка, Позірк. Каналы беларускіх дзяржаўных СМІ (агенцтва БелТА, тэлеканалаў СТВ і АНТ), верагодна, выдаленыя з платформы “Ютуб“.
Паведамленне пра тое, што “відэахостынг YouTube, які належыць амерыканскай кампаніі Google, выдаліў беларускія каналы БелТА, СТБ і АНТ”, масава тыражуюць праўладныя рэсурсы ўвечары 3 красавіка.
“Гэтым вечарам карыстальнікі сутыкнуліся з тым, што пры спробе адкрыць відэа ці перайсці на афіцыйныя старонкі <…> АНТ, СТБ, БелТА — на экранах з’яўляецца толькі стандартная сістэмная заглушка. Надпіс суха абвяшчае, што акаўнт заблакаваны за парушэнне ўмоў выкарыстання YouTube, — адзначаецца на сайце АНТ. — Пры гэтым ніякіх дадатковых тлумачэнняў, спасылак на канкрэтныя спрэчныя ролікі або тэрмінаў магчымай апеляцыі платформа традыцыйна не падала“.
“Падобная блакіроўка азначае не проста часовае абмежаванне доступу, а поўнае фізічнае выдаленне з сервераў велізарных архіваў навінавых выпускаў, аналітычных праграм і дакументальных цыклаў, якія назапашваліся гадамі“, — гаворыцца ў рэлізе.
Выдаленне рэсурсаў названае “найбольш маштабным актам лічбавай мадэрацыі з боку карпарацыі Google у дачыненні да беларускага медыяполя за апошні час”.
Паведамляецца аб з’яўленні фэйкавых каналаў-клонаў на “Ютубе”.
На сайце БелТА ў тэматычным паведамленні адзначана, што “РУП “Беларускае тэлеграфнае агенцтва“ не знаходзіцца пад санкцыямі”.
Міністэрства інфармацыі апублікавала заяву, у якой гаворыцца аб выдаленні каналаў. Ведамства “негатыўна ацэньвае гэты недружалюбны і беспадстаўны крок і пакідае за сабой права на прыняцце неабходных мер рэагавання”.
У тэлеграм-канале “News.by “(належыць Белтэлерадыёкампаніі, яе ютуб-акаўнты пакуль даступныя) апублікаваная пагроза прызнання “Ютуба“ “экстрэмісцкай пляцоўкай і поўнай блакіроўкі ў Беларусі”.
Каля гадзіны таму ютуб-канал СТБ быў даступны.
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
